• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Падтрымка рэпрэсаваных, актывістаў і рабочых. Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі місій краін ЕС у ААН у Нью-Ёрку

    27 ліпеня, 2021

    Беларуская лідарка абмеркавала з дыпламатамі сітуацыю з палітвязнямі, рэпрэсіямі і парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, захоп рэжымам самалёта Ryanair, а таксама паток арганізаванай нелегальнай міграцыі ў ЕС з боку рэжыму.

    На сустрэчы Ціханоўская:

    – заклікала аказаць дапамогу актывістам, праваабаронцам, незалежным СМІ, сем'ям рэпрэсаваных;

    – заклікала міжнародную супольнасць увесці больш жорсткія ўзгодненыя санкцыі для спынення гвалту і беззаконня ў Беларусі;

    – заявіла пра важнасць запуску механізмаў, якія дапамогуць сабраць дадзеныя пра злачынствы рэжыму для перадачы ў міжнародныя суды;

    – заклікала арганізаваць «пасяджэнні па формуле Арыі» ў Радзе Бяспекі ААН для абмеркавання злачынстваў рэжыму ў галіне правоў чалавека, катаванняў, захопу самалёта Ryanair;

    – распавяла пра новыя формы грамадзянскага непадпарадкавання: «2000 валанцёраў далучыліся да нашай сеткі. Мы супрацоўнічаем больш чым з 40 ініцыятывамі, у тым ліку, «Рабочым рухам», да якога ўжо далучыліся 16 тысяч чалавек. Мы працуем над умацаваннем інфраструктуры, захаваннем людзей у бяспецы і падрыхтоўкай Беларусі да зменаў. Мы таксама рыхтуем рэформы і бачанне новай Беларусі. І я дзякую вам, што на гэтым шляху нам дапамагаюць такія сябры».

    Апошнія навіны