• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла перамовы ў Сенаце ЗША

    21 ліпеня, 2021

    Ціханоўская 20 ліпеня сустрэлася з дзвюхпартыйнай групай сенатараў ЗША. З кіраўніком камітэта Сената ЗША па міжнародных адносінах Робертам Менендэсам і яго камандай яна абмеркавала, як скаардынаваць падтрымку Беларусі паміж ЗША і ЕС. Менендэс прымаў Ціханоўскую ў зале, дзе традыцыйна праходзяць прыёмы лідараў дзяржаў.

    Таксама Ціханоўская сустрэлася з шырокай групай сенатараў. Сенатар Дэн Саліван звяртаўся да Святланы Ціханоўскай «спадарыня прэзідэнт» і выказваў падтрымку ўсім беларусам у яе асобе.

    Сенатары на сустрэчах цікавіліся цяперашняй сітуацыяй у Беларусі. Ціханоўская казала пра рэпрэсіі з боку рэжыму і пра ўзаемападтрымку беларусаў. Яна распавяла, як ужо амаль год людзі ў Беларусі праводзяць акцыі пратэсту, што нават насуперак жудаснаму ціску актывісты выносяць на вуліцы сцягі, распаўсюджваюць улёткі, ствараюць ініцыятывы, каб дапамагаць адно аднаму з адвакатамі, перадачамі зняволеным, пошукам працы.

    Святлана Ціханоўская падзякавала сенатарам за тое, што абедзве партыі адзіныя ў падтрымцы беларусаў, і заклікала іх узмацняць ціск – на рэжым, а дапамогу – для народа Беларусі.

    Апошнія навіны