• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Удзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, абмеркаванні будучыні бяспекі і агульнай стратэгіі ў рэгіёне з еўрапейскімі партнёрамі. Вынікі працы Святланы Ціханоўскай і яе Офіса за 13-18 лютага 2023

    19 лютага, 2023

    – Ціханоўская ўзяла ўдзел у прэс-канферэнцыі з нагоды 6 месяцаў ад стварэння Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, на якім прадстаўнікі прадставілі справаздачы аб сваёй працы.

    – 16-19 лютага Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Германіі, дзе ўзяла ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Яна сустрэлася з прэзідэнткай Еўракамісіі, Еўракамісаркай па ўнутраных справах, новаабраным прэзідэнтам Чэхіі, прэзідэнткай Славеніі, канцлерам Германіі і кіраўніком яго канцылярыі, міністрамі замежных справаў Ісландыі, Ірландыі, Андоры, Ліхтэнштэйна, Францыі, Літвы, Эстоніі, Даніі, Мальты, міністаркай па еўрапейскіх справах Аўстрыі, прэзідэнтам канферэнцыі Еўрапейскіх Рабінаў, а таксама з Джорджам Сорасам, былой спікеркай Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пелосі, кіраўніцтвам Google і YouTube. 

    Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў дыскусіях пра Беларусь, Украіну і еўрапейскія свабоды. Яна заклікала Еўропу да рашучасці і паслядоўнасці ў пытаннях па Беларусі. Свабодная Беларусь павінна быць часткай новай архітэктуры бяспекі Еўропы. У сваім выступе Ціханоўская заявіла, што Беларусь павінна будаваць паўнапраўныя сяброўскія адносіны з суседзямі, умацоўваць сваю дзяржаўнасць і незалежнасць, уступіць у Раду Еўропы і выйсці з АДКБ і Саюзнай дзяржавы з Расіяй.

    – У дзень новага «суда» над Сяргеем Ціханоўскім Святлана Ціханоўская звярнулася да яго: «Сяргей, я ведаю, што мы справімся. Я з табой». Таксама Ціханоўская адрэагавала на выстаўленне кватэры Ціханоўскіх на аўкцыён.

    – Па запрашэнні прэзідэнта Гітанаса Наўседы Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у гонар Дня аднаўлення незалежнасці Літвы. Ціханоўская павіншавала Літву са святам і распавяла пра тое, чым Літва дапамагае беларускаму народу.

    – «Расія цягне Беларусь за сабой у пекла». У новым відэа кіраўніца аддзела па знешніх сувязях Аліна Герашчанка і навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук абмеркавалі, як вайна ўплывае на беларусаў, што можна чакаць далей і што можна рабіць зараз.

    – Адбылася сустрэча дарадцаў Святланы Ціханоўскай Крысціны Рыхтэр і Франака Вячоркі з кіраўніцтвам Міжнароднай платформы па зборы доказаў злачынстваў Лукашэнкі. Сабрана 17000 дакументальных сведчанняў злачынстваў, якія дапамогуць адкрыць справы супраць Лукашэнкі і яго памагатых у міжнародных судах і праз механізмы ўніверсальнай юрысдыкцыі.

    – Ініцыятыва «Вольныя паштоўкі» зрабіла справаздачу за апошнія 2 месяцы – яны сабралі 586 еўра і перавялі іх на перадачы палітвязням. Гэтых грошай хопіць мінімум на 100 кг перадачаў для палітвязняў. А таксама яны запусцілі акцыю, каб сабраць больш сродкаў на патрэбы палітзняволеных. 

    – Дарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька разам з дэлегацыяй беларускіх дэмакратычных партыяў бярэ ўдзел у сесіі Еўранэст у Кішынёве 18-21 лютага. Акрамя беларускай дэлегацыі, удзел бяруць дэпутаты Еўрапарламента, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана. Лукашэнкаўскі парламент не запрошаны.

    – Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю беларускім СМІ: Белсат, Радыё Свабода (1, 2), а таксама некалькі каментароў Позiрку (1, 2, 3, 4). Акрамя таго, выйшаў фільм DW пра Святлану Ціханоўскую.

    Апошнія навіны