Падчас Мюнхенскай канферэнцыі Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з новаабраным прэзідэнтам Чэхіі Петрам Павелам. Павел – экс-генерал НАТА, які перамог на выбарах з найвялікшым вынікам у гісторыі прамых выбараў у Чэхіі. Ён запэўніў, што гатовы падтрымліваць дэмакратычную Беларусь.
Святлана падзялілася стратэгіяй па палітзняволеных, дзе пажаданы першы крок да дыялогу – вызваленне рэжымам палітычных вязняў па гуманітарных спісах, і стратэгіяй па супрацьдзеянні расійскай прапагандзе. Яны абмеркавалі неабходнасць вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі.
Ціханоўская ўзняла пытанне беларускіх студэнтаў, многія з якіх не могуць працягваць вучобу ў Чэхіі праз візавыя абмежаванні. Таксама яна прапанавала прэзідэнту падтрымаць рэзалюцыю Сената аб прызнанні КДБ і ГУБАЗіКа арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм.