• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дэлегацыя Святланы Ціханоўскай на Мюнхенскай канферэнцыі правяла перамовы аб бяспецы ў рэгіёне з кіраўніком канцылярыі Шольца

    17 лютага, 2023

    Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніком канцылярыі Шольца Вольфгангам Шмідтам. Яны абмеркавалі будучыню бяспекі ў рэгіёне.

    На сустрэчы абмяркоўвалі:

    – стварэнне кааліцыі ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Святлана Ціханоўская папрасіла Германію стаць адным з лідараў такой кааліцыі, каб гарантаваць мірны пераход улады, вывад расійскіх войскаў, распрацоўку плана адбудовы Беларусі і плана Маршала для Беларусі;
    – неабходнасць паслядоўнага ціску на рэжым з мэтай вызвалення палітвязняў і падтрымкі дэмакратычнага руху;
    – неабходнасць жорсткай паслядоўнай еўрапейскай стратэгіі, паслядоўнай санкцыйнай палітыкі (каб санкцыі білі па рэжыме і яго кашальках, але не па беларусах), каб падтрымлівалася мабільнасць, магчымасць людзей перамяшчацца. 

    Абмяркоўвалі тое, што зараз прапануюць выключыць з санкцыйнага спісу некалькіх блізкіх да Лукашэнкі чыноўнікаў і алігархаў. Ціханоўская абазначыла, што гэта прывядзе да большай беспакаранасці. Зараз Лукашэнка спрабуе праз рэпрэсіі запалохаць беларускае грамадства і праз нейкія міжнародныя кантакты вярнуць сабе ўяўную легітымнасць. Такога не павінна быць – і для гэтага неабходная паслядоўная пазіцыя ўсіх краінаў Еўрапейскага Саюза. 

    Святлана Ціханоўская падзякавала Германіі, што краіна працягвае выдаваць візы і паслядоўна непрызнае Лукашэнку, але гэтае адзінства павінна быць на ўзроўні ўсіх краінаў ЕС, а камунікацыя паміж демакратычнай Беларуссю і еўрапейскай супольнасцю неабходная.

    Апошнія навіны