Падчас Мюнхенскай канферэнцыі Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Урсулай фон дэр Ляен. У снежні 2021 пасля іх сустрэчы Еўракамісія ў два разы павялічыла падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці.
Гэтым разам Ціханоўская і фон дэр Ляен абмеркавалі стварэнне міжнароднай кааліцыі ў падтрымку незалежнай Беларусі. Лукашэнка імкліва здае беларускі суверэнітэт, і неабходныя сумесныя дзеянні, каб спыніць паглынанне Беларусі Расіяй.