Святлана Ціханоўская: «Я лічу, што дэмакратычныя перамены ў Беларусі стануць лепшай дапамогай для перамогі Украіны. Сёння я хачу падзяліцца нашым бачаннем зменаў у Беларусі:
1) Беларусь выйдзе з саюзнай дзяржавы з Расіяй. Пасля 24 лютага мы не бачым перспектыў партнёрства з Расейскай Федэрацыяй. Усе пагадненні паміж рэжымам Лукашэнка і Расеяй, падпісаныя пасля выбараў 2020 года, павінны быць прызнаныя несапраўднымі. Усе эканамічныя пагадненні з Расеяй павінны быць перагледжаны з пункту гледжання іх адпаведнасці нашым нацыянальным інтарэсам.
2) Беларусь выйдзе з АДКБ і ваеннага саюза з Расіяй. Мы не павінны быць у адным ваенным саюзе з агрэсарам. У гэты самы момант Расея праводзіць гібрыдную акупацыю Беларусі.
3) Беларусь нармалізуе адносіны з іншымі сваімі суседзямі і пачне шырокае рэгіянальнае супрацоўніцтва, асабліва з Украінай, Польшчай і краінамі Балтыі.
4) Беларусь будзе імкнуцца да пашырэння супрацоўніцтва з еўрапейскімі інстытутамі і краінамі-членамі ЕС. Беларусь далучыцца да Рады Еўропы. Мы распрацуем доўгатэрміновую стратэгію супрацоўніцтва з ЕС.
5) Беларусь прыме новую канстытуцыю, якая не дазволіць краіне зноў упасці ў тыранію. Мы пабудуем дэмакратычныя інстытуты, каб выключыць злоўжыванне ўладай.
Каб дасягнуць гэтага, нам патрэбна міжнародная падтрымка. Таму я заклікаю да стварэння міжнароднай кааліцыі за дэмакратычную і незалежную Беларусь».