• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падтрымка Кантактнай групы і ўдзел у Саміце Рады Еўропы. Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Ісландыі

    17 лютага, 2023

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Ісландыі Тордыс Колбрун Рэйкфьёрд Гільфадацір, якая зараз старшынюе ў Радзе Еўропы. У сустрэчы бралі ўдзел прадстаўнікі міністэрства замежных справаў, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай. Абмяркоўвалі пашырэнне ўдзелу Беларусі ў праектах Рады Еўропы, развіццё кантактнай групы ў межах Рады Еўропы. Ціханоўская абазначыла, што важна што ў Радзе Еўропы Беларусь прадстаўляе дэмакратычны рух, а не Лукашэнка, і гэта важны крок на ўступе Беларусі ў Раду Еўропы, – гэта нашая стратэгічная мэта і задача, над якой мы разам працуем. Неабходная падтрымка гэтай кантактнай групы і рэалізацыя праектаў пад яе кіраўніцтвам. У кантактную групу ўвайшлі 10 прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў. 

    Абмяркоўвалі з Ісландыяй двухбаковую супрацу. Ісландыя падтрымлівае дэмакратычную Беларусь на міжнароднай арэне. Міністарка выступала на Генасамблеі, дзе расказвала пра неабходнасць сусветнай падтрымкі для Беларусі і згадвала асабіста Святлану Ціханоўскую. Абмяркоўвалі Саміт Рады Еўропы, а таксама прадстаўніцтва Беларусі і ўдзел Беларусі ў гэтым Саміце, які адбудзецца ў Рэйк’явіку з удзелам лідараў краінаў Рады Еўропы ў траўні. Абмяркоўвалі дакументы новай Беларусі, каб з новымі дакументамі, пашпартамі беларусы маглі падарожнічаць, маглі знаходзіцца легальна на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза, а таксама мець магчымасць выязджаць. Зараз гэтае пытанне стаіць вельмі востра для тых, хто выехаў, але і для тых, хто не хоча асацыявацца з рэжымам Лукашэнкі. Падтрымка нацыянальнай ідэнтычнасці, культуры, мовы – усё, што аб’ядноўвае зараз беларусаў і знішчаецца расійскай экспансіяй. Дамовіліся на рэгулярныя кансультацыі, некалькі сустрэчаў у бліжэйшы час і канкрэтныя праграмы падтрымкі.

    Апошнія навіны