• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская па запрашэнні прэзідэнта Гітанаса Наўседы прыняла ўдзел у ўрачыстых мерапрыемствах у гонар Дня аднаўлення незалежнасці Літвы

    16 лютага, 2023

    Сёння Святлана Ціханоўская разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, прэм’еркай Інгрыдай Шыманітэ, спікеркай парламента Вікторыяй Чмітлітэ-Нільсан, экс-прэзідэнткай Даляй Грыбаўскайтэ, экс-прэзідэнтам Валдасам Адамкусам і першым кіраўніком Літвы пасля аднаўлення незалежнасці Вітаўтасам Ландсбергісам прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных літоўскаму нацыянальнаму святу – Дню аднаўлення Літоўскай дзяржавы.

    Святлана Ціханоўская: «Шчыра віншую Літву са святам! Я зычу літоўцам працягваць тую ж прынцыповую і паслядоўную палітыку, якая з’яўляецца прыкладам для амаль усіх краін ЕС. Я асабіста ўдзячная Літве, што гэтая краіна стала прытулкам і часовым домам для амаль 50 тысяч беларусаў, якія цяпер жывуць тут. І дзякуй усім беларусам, якія прыйшлі сёння павіншаваць Літву ў гэтым дзень! Вядома, мы ўсе хочам вярнуцца дадому ў Беларусь, і робім усё, каб гэта стала магчымым найхутчэй. Але сёння той дзень, каб яшчэ раз сказаць: аčiū, Lietuva!»

    Літоўская дзяржава актыўна дапамагае беларускаму народу:

    – Пасля 2020 году Літва прыняла дзясяткі тысяч уцекачоў, якіх вывозілі праз адмысловыя гуманітарныя калідоры.

    – Літва першай не прызнала Лукашэнку прэзідэнтам, і адкрыла прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі.

    – Пры падтрымцы Літвы ўдалося дабіцца адназначнай пазіцыі ЕС І ЗША па беларусах. Дзякуючы гэтаму не быў уведзены татальны візавы бан і былі выдадзеныя дзясяткі тысяч візаў.

    – Літва падтрымала ініцыятыву «плана Маршала для Беларусі», па якім у Беларусі будуць 3 млрд еўра на правядзенне рэформаў пасля дэмакратычных перамен.

    – Цягам апошніх двух гадоў у Вільні адкрыліся пяць новых пляцовак для развіцця беларускай культуры, павялічылася падтрымка беларускай гімназіі Францішка Скарыны ў Вільні, была праведзеная рэформа ЕГУ.

    – Беларускія кампаніі, якія зазналі рэпрэсіі, працягнулі працу ў Літве. Многія атрымалі прэферэнцыйныя ўмовы і аблегчанае падаткаабкладанне.


    Фота: lrytas.lt
    Апошнія навіны