11-12 ліпеня ў Вільні адбудзецца Саміт НАТА, у якім возьмуць удзел кіраўнікі 31 дзяржавы, а таксама міністры замежных справаў і міністры абаронаў краінаў-сябровак Альянсу. Гэта найбуйнейшая ў гісторыі Літвы сустрэча такога рангу. Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне на ўдзел у Публічным форуме НАТА, дзе выступіць на адным з круглых сталоў і ў мерапрыемствах, арганізаваных Атлантычнай радай.
З ініцыятывы Святланы Ціханоўскай у дні Саміту адбудуцца два сайд-івэнты па Беларусі, на якіх абмяркуюць ролю Беларусі для трансатлантычнай бяспекі і размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі. У мерапрыемствах возьмуць удзел міністры, прадстаўнікі ўрадаў і дыпламатычных місіяў краінаў-чальцоў НАТА, а таксама эксперты.