• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 28 чэрвеня – 4 ліпеня

    04 ліпеня, 2021

    – Каманда Святланы Ціханоўскай прэзентавала механізм, як вызваліць з турмаў невінаватых людзей на працягу двух дзён. Гэта праект Акту аб рэабілітацыі – ён апублікаваны на сайце Ціханоўскай і прадстаўнік па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі правёў стрым з адказамі па гэтым Акце. Каб Акт пачаў працаваць, яго павінен падпісаць лідар Беларусі ў пераходны перыяд.

    – Ціханоўская здзейсніла працоўны візіт у Ісландыю. Яна заручылася падтрымкай прэзідэнта, прэм'ера, міністра замежных спраў. Ціханоўская распавяла пра самвыдат, праграму тэлемедыцыны, «Рабочы рух». Ісландыя ўжо далучылася да санкцый і гатовая дапамагаць грамадзянскай супольнасці, уключаючы медыя, рабочых, студэнтаў, медыкаў. Поўныя вынікі – тут.

    – Святлана Ціханоўская падтрымала платформу Digital Solidarity. Гэта дадатак, у якім сабраныя беларускія ініцыятывы, праекты і людзі, якія маюць патрэбу ў падтрымцы беларусаў, каб дапамагаць самім беларусам. Спампаваць прыкладанне можна па спасылках: iOS, Android.

    – Святлана Ціханоўская выступіла з заявай пра 3 ліпеня: «Які дзень Незалежнасці мы можам адзначаць, калі ўвесь гэты год адбываецца гандаль нашым суверэнітэтам?». Услед за Ціханоўскай дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што Беларусь зараз змагаецца за светлую будучыню і Злучаныя Штаты падтрымліваюць імкненне беларусаў да годнасці, свабоды і дэмакратыі.

    – Ціханоўская выступіла з заявай, што Беларусь настроеная працягваць удзел ва Усходнім партнёрстве, нават калі Лукашэнка спрабуе пазбавіць беларусаў гэтай важнай праграмы супрацоўніцтва. «Мая каманда і ўсе дэмакратычныя сілы працягнем працаваць з нашымі еўрапейскімі партнёрамі і зробім усё, каб у праектах Усходняга партнёрства, уключаючы саміт у гэтым годзе, нашую радзіму прадстаўлялі тыя, хто сапраўды мае права гаварыць ад імя народа».

    – Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з міністаркай замежных спраў Нарвегіі Іне Мары Эрыксан Сёрэйдэ. Міністарка заявіла, што Нарвегія далучыцца да санкцый ЕС і ўжо павялічыла падтрымку беларусаў.

    – Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з каардынатарамі сеткі самвыдату ByProsvet. Каардынатары распавялі пра сваю працу: самвыдат стаў важным інструментам распаўсюджвання інфармацыі і барацьбы з дзяржаўнай прапагандай. Кожны можа раздрукоўваць і распаўсюджваць самвыдат – у той час, калі СМІ знішчаюць, гэта вельмі важна.

    – Валанцёры Офіса стэлефанаваліся з прадстаўнікамі ініцыятывы «Рабочы рух». Падчас тэлефанавання абмяркоўвалася падрыхтоўка стачкі і тое, як далучыцца да працы. Прадстаўнікі ініцыятывы распавялі, чаму рух «Рабочы рух» і стачка – гэта не толькі пра заводы і вытворчасць, але і бізнесы, сферу паслуг, продажу і іншае. З тэхнічнага боку план забастоўкі ўжо прапрацаваны, астатняе – за беларусамі. Важна далучацца да «Рабочага руху», распавядаць пра ініцыятыву сваім блізкім, сябрам і знаёмым, распаўсюджваць улёткі і налепкі.

    – Ціханоўская ў інтэрв'ю беларускім і замежным СМІ распавяла пра сітуацыю ў Беларусі: BBC, AP News, Белсат, Wp.pl, «Краіна для жыцця».

    Апошнія навіны