• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская падтрымала платформу Digital Solidarity

    02 ліпеня, 2021

    Што гэта такое?

    Digital Solidarity – гэта дадатак, у якім сабраныя беларускія ініцыятывы, праекты і людзі, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. Тут можна знайсці і праекты фондаў «Краіна для жыцця» або BYSOL: на дапамогу сем'ям палітвязняў, актываў двароў, рэлакантам, медыкам або стачкам і інш. Справаздачнасць па працы фондаў таксама даступная ў дадатку.

    Спампаваць прыкладанне можна па спасылках: iOS, Android.

    Як патрапіць на платформу?

    Усе праекты ў Digital Solidarity верыфікаваныя. Для таго, каб патрапіць у гэты спіс, трэба атрымаць мінімум два паручальніцтвы – ад Офіса Святланы Ціханоўскай, платформы «Голас», фонду BYSOL або НАК. Больш падрабязна – у Маніфесце.

    Як зрабіць ахвяраванне на платформе?

    У дадатку трэба выбраць ініцыятыву або праект, якому вы хочаце дапамагчы, – і перайсці на старонку, дзе можна зрабіць перавод. Прыкладанне дазваляе наладзіць штотыднёвыя паведамленні і рабіць рэгулярныя ахвяраванні.

    Любы ваш унёсак дапаможа новай Беларусі.

    Апошнія навіны