• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: Беларусь настроеная працягваць удзел ва Усходнім партнёрстве

    28 чэрвеня, 2021

    «Ідэя выхаду Беларусі з ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства» – гэта новая дэманстрацыя няўпэўненасці рэжыму, якая нікуды не сышла. Ён помсціць, але такімі дзеяннямі толькі праяўляе слабасць і недальнабачнасць. Усходняе партнёрства – гэта праграма, якая адкрывае для нашай краіны мноства магчымасцяў, уключаючы адукацыю, кантакты паміж людзьмі, новыя палітычныя і эканамічныя сувязі. Лукашэнка хоча пазбавіць нас, беларусаў, усяго гэтага. Але я хачу нагадаць, што ўсе яго рашэнні з 9 жніўня 2020 года не маюць законнай сілы: ён прадстаўляе толькі свае інтарэсы, якія наносяць відавочную шкоду інтарэсам народа.

    Таму Беларусь зацікаўленая працягваць удзел ва Усходнім партнёрстве. І мы – мая каманда і ўсе дэмакратычныя сілы – працягнем працаваць з нашымі еўрапейскімі партнёрамі і зробім усё, каб у праектах Усходняга партнёрства, уключаючы саміт у гэтым годзе, нашу радзіму прадстаўлялі тыя, хто сапраўды мае права казаць ад імя народа.

    І я асабіста хачу выказаць вялікую павагу дэлегацыі ЕС у Мінску за актыўную пазіцыю, дапамогу рэпрэсаваным і прысутнасць іх каманды на судах над невінаватымі беларусамі. Мы рады, што ў беларусаў ёсць такія сябры».

    Апошнія навіны