• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Міністарка замежных спраў Нарвегіі – Ціханоўскай: Нарвегія далучыцца да санкцый ЕС і ўжо павялічыла падтрымку беларусаў

    30 чэрвеня, 2021

    Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з міністаркай замежных спраў Нарвегіі Іне Мары Эрыксан Сёрэйдэ. Падчас тэлефанавання Ціханоўская:

    – заклікала Нарвегію далучыцца да 4 пакету санкцый ЕС і сектаральных санкцый. Асобнай увагі вартыя такія сферы, як калійныя ўгнаенні – у якіх рэжым будзе спрабаваць абыходзіць абмежаванні;

    – абмеркавала з міністаркай працу новай міжнароднай платформы для збору дадзеных аб катаваннях (IAPB) – трэба задзейнічаць больш механізмаў, каб спыніць гвалт і дамагчыся справядлівасці;

    – прапанавала Нарвегіі сумесна з Ірландыяй і Эстоніяй арганізаваць слуханні ў Радзе Бяспекі ААН па Беларусі і абмеркаваць стварэнне міжнароднага трыбунала па злачынствах рэжыму;

    – заклікала павялічыць дапамогу беларусам: палітвязні і іх сем'і вымушаныя плаціць непад'ёмным сумы за штрафы, адвакатаў і перадачы ў турму. Важна дапамагаць і незалежным СМІ, якія рэжым стараецца знішчыць.

    Святлана Ціханоўская: «Нарвегія была і застаецца адным з нашых галоўных саюзнікаў. Мы абмеркавалі, што рэжым выкарыстоўвае транзіт калія як прыкрыццё для кантрабанды цыгарэт – а значыць, новыя санкцыі не павінны пакідаць такой магчымасці. І, што яшчэ важней, мы абмеркавалі, як зрабіць дапамогу Беларусі больш практычнай, каб яна даходзіла тым, хто знаходзіцца ўнутры краіны. Міністарка сказала мне, што Нарвегія ўжо павялічыла падтрымку грамадзянскай супольнасці ў 4 разы. І я дзякую ёй за такую   дапамогу беларусам».

    Апошнія навіны