• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Канферэнцыя «Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць»

    Дублін
    27.10.2026
    09:00

    27 кастрычніка ў Дубліне пройдзе ірландска-беларуская канферэнцыя «Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць». Яе арганізуюць Міністэрства замежных спраў і гандлю Ірландыі, Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і Офіс Святланы Ціханоўскай у межах старшынства Ірландыі ў Радзе ЕС.

    Канферэнцыя стане пляцоўкай для абмену досведам Ірландыі і Беларусі ў барацьбе за незалежнасць, захаванні мовы, культуры і гістарычнай памяці. Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць уплыў рэпрэсій і расійскай агрэсіі супраць Украіны на беларускую ідэнтычнасць і ролю дыяспары і еўрапейскай салідарнасці ў яе захаванні.

    Сярод выступоўцаў:

    • Святлана Ціханоўская — кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі;
    • Томас Бірн (Thomas Byrne) — дзяржаўны міністр Ірландыі па еўрапейскіх справах і абароне;
    • Дойран Ні Глахайн (Doireann Ní Ghlacáin) — ірландская даследчыца, журналістка і тэлевядоўца;
    • Донаха О’Біхан (Donnacha Ó Beacháin) — прафесар паліталогіі Дублінскага гарадскога ўніверсітэта.

    У канферэнцыі таксама возьмуць удзел палітыкі, пісьменнікі, дзеячы культуры, лінгвісты, даследчыкі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Ірландыі і Беларусі.

    Дата і час: 27 кастрычніка, 9:00–16:30
    Месца: Peacock Stage, Abbey Theatre, Дублін

    Запрашаюцца беларусы і беларускі ў Ірландыі, а таксама ўсе, хто цікавіцца беларускай культурай, гісторыяй і будучыняй.

    Рэгістрацыя па спасылцы.

    Мерапрыемствы