Нягледзячы на вызваленне часткі палітвязняў у Беларусі, рэпрэсіі працягваюцца, і іх інтэнсіўнасць не знізілася. На пачатак кастрычніка 2026 года ў Беларусі налічвалася 876 палітвязняў, у тым ліку 113 жанчын.
27 кастрычніка Офіс Святланы Ціханоўскай правядзе анлайн-круглы стол з удзелам юрыстаў і праваабаронцаў, каб абмеркаваць, як змяняюцца формы рэпрэсій у Беларусі і як на гэта павінна рэагаваць міжнародная супольнасць.
Спікеры і спікеркі:
- Максім Знак — беларускі юрыст, EMBA, былы палітвязень; суаўтар даследавання «Трансфармацыя рэпрэсіўнай машыны ў Беларусі ў 2020–2026 гадах»;
- Святлана Галаўнева — праваабаронца, юрыстка і прававая аналітыкіня Праваабарончага цэнтра «Вясна»; суаўтарка даклада «Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі ў 2020–2026 гадах»;
- Леанід Марозаў — дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях;
- Вераніка Станкевіч — прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
Мадэратар: Вадзім Мажэйка, аналітык у галіне стратэгічнай бяспекі і палітыкі.
Дата: 27 кастрычніка 2026 года
Час: 13:00–14:30 CET / 15:00–16:30 па Мінску
Фармат: анлайн
Мова: англійская, з сінхронным перакладам
Каб зарэгістравацца, напішыце на электронную пошту ana@tsikhanouskaya.org.
