15 верасня Офіс Святланы Ціханоўскай правядзе экспертны анлайн-вебінар пра сацыяльную палітыку Новай Беларусі.
Праз рэпрэсіі і неэфектыўную палітыку рэжыму Лукашэнкі ўзмацняецца сацыяльная ўразлівасць беларусаў. Асабліва востра стаяць пытанні доступу да медыцынскай дапамогі, пенсійнага забеспячэння і сацыяльнай абароны для людзей у Беларусі і вымушанай эміграцыі.
Эксперты (-кі) і прадстаўнікі (-цы) грамадзянскай супольнасці абмяркуюць, як дэмакратычныя сілы могуць падтрымліваць беларусаў і беларусак ужо сёння і якой павінна быць сацыяльная палітыка Новай Беларусі.
Асобная ўвага будзе нададзеная праекту «Раёнка», які дазваляе беларусам і беларускам атрымліваць кансультацыі беларускіх медыкаў, а таксама аднаўленню сацыяльнага капіталу — даверу, узаемадапамогі і грамадзянскага ўдзелу.
У дыскусіі возьмуць удзел:
- Ірына Маклейн — каардынатарка Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі, якая таксама займаецца развіццём даследчых і этычных стандартаў у сферы сацыяльнай дапамогі ў Шатландыі, мае значны прафесійны досвед у сацыяльнай працы, ахове здароўя і сацыяльным доглядзе;
- Леў Львоўскі — акадэмічны дырэктар BEROC, суаўтар канцэпцыі пенсійнай рэформы для Беларусі;
- Лана Вілебранд — кіраўніца па якасці і развіцці праграм арганізацыі Union to Union, якая займаецца міжнародным супрацоўніцтвам у межах шведскага прафсаюзнага руху.
Мадэраваць дыскусію будзе кіраўнік Інстытута даследаванняў бяспекі імя Касцюшкі Вадзім Мажэйка.
📅 Дата: 15 верасня 2026 года
🕛 Час: 13:00–14:00 (па Мінску)
💻 Фармат: анлайн
🗣 Мова: англійская
Для рэгістрацыі пішыце на пошту ana@tsikhanouskaya.org.