• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай

    Анлайн
    27.08.2026
    16:00 - 17:00

    Калі: нядзеля, 27 жніўня 2026 

    Час: 16:00–17:00 (Мінск/Вільнюс) / 15:00–16:00 (Варшава)

    Запрашаем вас на асабістыя анлайн-размовы са Святланай Ціханоўскай. Падчас званка вы зможаце задаць пытанні, падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы, якія вас хвалююць.

    Да размоваў разам са Святланай Ціханоўскай далучыцца Леанід Марозаў — яе дарадца па прававых пытаннях. Калі вашае пытанне звязанае з рэпрэсіямі, дакументамі ці прававым статусам за мяжой, гэта шанец наўпрост агучыць праблему чалавеку, які разам з камандай можа заняцца яе вырашэннем.

    Да размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.

    Каб трапіць на размову, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы:       https://us06web.zoom.us/meeting/register/9rpohv11Ryi23X4_VgzH2g

    Важныя правілы ўдзелу і бяспекі

    Умовы ўдзелу ў званку

    • Абавязковая ўмова ўдзелу ў званку — уключаная камера і мікрафон.
    • Вам неабходна загадзя праверыць працу вашых прыладаў (мікрафона і камеры). Па магчымасці, патэлефануйце каму-небудзь праз Zoom, каб пераканацца, што ўсё працуе карэктна.
    • У выпадку, калі вашая прылада не будзе працаваць, мы будзем вымушаныя адключыць вас ад размовы.

    Канфідэнцыяльнасць і запіс

    • Офіс не вядзе аўдыя- ці відэазапіс размовы.
    • Мы таксама просім вас не выкарыстоўваць прылады для запісу падчас званка.
    • Мы пакідаем за сабой права перапыніць званок у выпадку парушэння правілаў бяспекі ці амаральных паводзінаў з вашага боку.

    Правілы бяспекі пры рэгістрацыі

    Не выкарыстоўвайце пры рэгістрацыі электронную пошту ў расійскіх ці беларускіх даменах (адрасы, якія заканчваюцца на .by і .ru).

    Мерапрыемствы