10 жніўня ў Празе адбудзецца дыскусія-рэфлексія «1968–1989, 2020–?: чэшская лекцыя для Беларусі», арганізаваная Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы сумесна з Музеем памяці ХХ стагоддзя.
Падзея прымеркаваная да шостай гадавіны пратэстаў супраць дыктатуры і гвалту ў Беларусі. Яна прапануе паглядзець на беларускі досвед пасля падзей 2020 года праз прызму гісторыі Чэхаславакіі, якая пасля падаўлення Пражскай вясны ў 1968 годзе прайшла праз працяглы перыяд «нармалізацыі», што завяршыўся Аксамітнай рэвалюцыяй.
Падчас дыскусіі ўдзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць магчымыя гістарычныя паралелі паміж чэхаславацкім і беларускім досведам, ролю культурнага дысідэнцтва і канцэпцыі «паралельнага поліса» ў захаванні грамадзянскай супольнасці ва ўмовах аўтарытарызму, а таксама перспектывы супрацоўніцтва паміж чэшскімі гісторыкамі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Мерапрыемства будзе цікавае прадстаўнікам(-ніцам) беларускай і чэшскай грамадзянскай супольнасці, экспертнай супольнасці, даследчыкам(-цам), дыпламатам(-кам) і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй дэмакратычных трансфармацый у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
Дата: 10 жніўня 2026 года
Час: 17:00–20:00 (дыскусія: 17:30–19:00)
Месца: Velký sál Galerie Café Louvre, Národní 22, 110 00 Praha 1 – Nové Město
Мова мерапрыемства — чэшская. Для прадстаўнікоў(-іц) дыпламатычнага корпуса будзе забяспечаны пераклад на англійскую мову.
Удзел магчымы толькі пасля папярэдняй рэгістрацыі. Для рэгістрацыі неабходна напісаць на адрас czechia.office@tsikhanouskaya.org.
Падрабязнасці: https://www.facebook.com/events/37715373394743438/