Цягам красавіка Офіс Святланы Ціханоўскай працягваў працу па падтрымцы палітвязняў і пытаннях, якія непасрэдна датычацца беларусаў за мяжой. У фокусе месяца — сустрэчы на высокім узроўні, публічныя выступы, а таксама камунікацыя з беларускімі супольнасцямі і ініцыятывамі.
Галоўныя вынікі месяца:
– Працоўны візіт Ціханоўскай у Берлін і ўдзел у дыскусіі пра пагрозы аўтарытарных рэжымаў;
– Візіт Ціханоўскай у Іспанію, дзе яна сустрэлася з прэм’ер-міністрам Педра Санчэсам, спікерам Сената Педра Рольян Ахеда, міністрам замежных справаў Хасэ Мануэлем Альбарэсам. Таксама лідарка выступіла з лекцыяй у IE University;
– Удзел Ціханоўскай у слуханнях у парламенце Канады па сітуацыі з правамі чалавека ў свеце;
– Сустрэчы з беларусамі і беларускімі ініцыятывамі ў Польшчы. Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі да 30-годдзя «Вясны» ў Варшаве, сустрэлася з камандай фундацыі «Тутака», беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі Беластока, наведала выставу Лявона Вольскага і канцэрт гурта «Irdorath»;
– Мерапрыемствы з нагоды гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Беларусы з розных краінаў ушанавалі памяць пра Чарнобыль — у Варшаве, Вільнюсе, Цюрыху, Беластоку, Львове, Нью-Ёрку;
– Удзел у Саміце Ініцыятывы трох мораў у Дуброўніку. На палях саміту Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў на высокім узроўні. Сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім, прэзідэнтам Літвы Гітанасам Науседам, прэзідэнтам Румыніі Нікушарам Данам, спікерам парламента Эстоніі Лаўры Хусарам.
– Дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі па даручэнні Святланы Ціханоўскай правёў шэраг рабочых візітаў і сустрэчаў у ЗША, Італіі і Літве. У цэнтры ўвагі: шляхі вызвалення палітвязняў, практычныя пытанні легалізацыі беларусаў за мяжой, пагрозы для студэнтаў ЕГУ і іх сем’яў і выпускнікоў і захаванне місіі ЕГУ як універсітэта ў выгнанні для беларусаў.
Больш навінаў — на афіцыйным сайце Святланы Ціханоўскай.
