• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы 

    03 верасня, 2026

    3 верасня ў Вільні спікер Сейма Літвы Юозас Олекас афіцыйна прыняў Святлану Ціханоўскую. Удзел у сустрэчы таксама ўзялі дэпутаты групы «За дэмакратычную Беларусь» і прадстаўнікі большасці палітычных партыяў. З беларускага боку — дарадцы Ціханоўскай Францішак Вячорка, Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька.

    Святлана Ціханоўская выказала глыбокую ўдзячнасць літоўскаму парламенту за паслядоўную і прынцыповую пазіцыю і падтрымку беларускага народа, а таксама за рашэнні, якія не прыраўнялі беларусаў да расіянаў. Асобна была адзначана прамова спікера Олекаса на пленарнай сесіі і яго віншаванне беларусаў з 25 жніўня — Днём прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

    Ключавыя тэмы сустрэчы:
    – Старшынства Літвы ў Савеце ЕС. Святлана Ціханоўская заклікала зрабіць Беларусь адным з прыярытэтаў еўрапейскага парадку дня падчас старшынства Літвы;
    – Падрыхтоўка да вызваленняў палітычных зняволеных. Ціханоўская падзякавала Літве за падтрымку ў пытаннях лагістыкі і легалізацыі;
    – Магчымасць абмену беларускіх правоў кіроўцы без дадатковых экзаменаў для тых, у каго гуманітарны ВНЖ (па прыкладзе Польшчы) і ўвядзенне іспытаў на беларускай мове;
    – Вяртанне Беларусі ў спіс краін, грамадзяне якіх могуць атрымліваць дзяржаўныя стыпендыі Літвы для навучання ў магістратуры, і аднаўленне гэтай магчымасці ў наборы на 2027 год;
    – Абмеркавалі арганізацыю курсаў літоўскай мовы для беларусаў;
    – Сацыяльныя пытанні, у тым ліку падтрымку для дзяцей з інваліднасцю;
    – Будучыня Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і важнасць захавання доступу доступу беларусаў да адукацыі;
    – Атрымалі прынцыповую згоду на падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Сеймам Літвы, арганізацыю і правядзенне пасяджэння Альянсу парламенцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь» у Вільні.

    «Літва застаецца адным з найбольш надзейных палітычных сяброў дэмакратычнай Беларусі. Наша галоўная мэта — ператварыць гэтую падтрымку ў яшчэ больш трывалыя і канкрэтныя дзеянні для беларусаў», — падсумавала Святлана Ціханоўская.

    Апошнія навіны