• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Давядзенне дамоўленасцяў і парламенцкая каардынацыя: дарадцы Ціханоўскай у Італіі

    06 красавіка, 2026

    2–3 красавіка дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях здзейсніў працоўны візіт у Італію, які быў накіраваны на давядзенне дамоўленасцяў, дасягнутых падчас папярэдняга візіту Ціханоўскай, а таксама на іх практычную рэалізацыю і каардынацыю далейшых крокаў. Таксама быў намечаны план парламенцкай працы і працы цэнтра беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Фларэнцыі. У гэтым візіце таксама бралі ўдзел дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і кіраўніца цэнтра беларускай супольнасці ў Фларэнцыі пры Офісе Ціханоўскай Юлія Юхно.

    У межах візіту адбыліся сустрэчы ў Міністэрстве замежных справаў Італіі і ў офісе прэм’ер-міністаркі Джорджы Мелоні. Перамовы прайшлі ў тым ліку з намеснікам яе дыпламатычнага дарадцы Петра Сфера Карыні, а таксама з Намесніцай Генеральнага сакратара і Генеральнай дырэктаркай па палітычных пытаннях і міжнароднай бяспецы Міністэрства замежных справаў Цэцыліяй Піччоні.

    Асноўны фокус сустрэчаў:

    • рэалізацыя дамоўленасцяў пасля папярэдніх візітаў;
    • сітуацыя з палітзняволенымі ў Беларусі;
    • падтрымка і развіццё Міжнароднага гуманітарнага фонду;
    • каардынацыя па «амерыканскім» і «еўрапейскім» трэках;
    • роля Італіі ў G7 у кантэксце Беларусі;
    • пытанні выдачы шэнгенскіх візаў беларускім грамадзянам у Мінску;
    • супрацоўніцтва з амбасадамі Італіі ў Вільнюсе і Варшаве.

    Таксама абмеркавалі вынікі нядаўняга візіту ў Вашынгтон і сінхранізавалі пазіцыі з італьянскімі партнёрамі, падзел на два трэкі: амерыканскі — гуманітарны, накіраваны на вызваленне людзей, і еўрапейскі — палітычны, накіраваны на вызваленне краіны. Існуе разуменне і кансэнсус адносна такога падыходу. На еўрапейскія краіны не павінна аказвацца ніякага знешняга ціску ў гэтым пытанні.

    Асобна былі перададзены дадзеныя пра вызваленых палітвязняў, пра стан тых, каго дэпартавалі з краіны, і пра сітуацыю тых, хто застаецца ў Беларусі.

    Парламенцкая частка візіту была рэалізавана пры ўдзеле дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоля Лябедзькі. Адбыліся сустрэчы з:

    • Джуліа Тэрцы, кіраўніком камітэта па еўрапейскіх справах Сената, дасягнута дамоўленасць аб правядзенні мерапрыемства ў Сенаце Італіі ў «тыдзень Чарнобыля». У ім возьмуць удзел парламентарыі і прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці.
    • Дэбарай Бергаміні, першай намесніцай кіраўніка партыі Forza Italia, абмеркавалі падтрымку беларускіх ініцыятываў, супольныя праекты ў Фларэнцыі і супрацоўніцтва з моладзевымі крыламі партыі.
    • Філіпа Сэнсі, кіраўніком групы «За дэмакратычную Беларусь», абмеркавалі падтрымку стварэння аналагічнай групы ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, удзел у кампаніі да дня салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі 21 траўня і да 40-й гадавіны трагедыі на ЧАЭС, стажыроўкі для беларускай моладзі і запрашэнне на з’езд Альянсу ў Лондане.

    Асобная ўвага была нададзена развіццю беларускай супольнасці ў Фларэнцыі. У сустрэчах удзельнічала кіраўніца цэнтра беларускай дэмакратычнай супольнасці Юлія Юхно. Абмеркавалі падтрымку дзейнасці цэнтра, развіццё шэлтэра, супольныя культурніцкія і грамадскія праекты, узаемадзеянне з мясцовымі ўладамі і парламентарамі.

    Акрамя таго, адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Istituto Affari Internazionali (IAI), дзе былі абмеркаваныя сумесныя праекты паміж італьянскай і беларускай экспертнымі супольнасцямі.

    Дзяніс Кучынскі: «Самае складанае пасля гучных візітаў — гэта давесці дамоўленасці да канца. Менавіта таму гэты візіт адбыўся адразу пасля сустрэчаў на высокім узроўні — каб зафіксаваць і фіналізаваць усе дасягнутыя рашэнні.

    Візіт у Італію стаў важным крокам у каардынацыі міжнародных намаганняў у падтрымку дэмакратычнай Беларусі і пацвердзіў гатоўнасць італ’янскіх партнёраў да далейшага супрацоўніцтва.

    Наступным этапам працы міжнароднага аддзела стане серыя кансультацыяў з іншымі еўрапейскімі партнёрамі для сінхранізацыі пазіцыяў пасля нядаўняга візіту ў ЗША. Асноўная задача — забеспячэнне балансу паміж амерыканскім гуманітарным і еўрапейскім палітычным трэкамі».

    Апошнія навіны