• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Свет можа развальвацца, але мы тут, каб разам яго выправіць» 

    09 красавіка, 2026

    У межах візіту ў Мадрыд Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй у IE University на тэму «Лідарства ў выгнанні: барацьба за дэмакратыю ў Беларусі».

    IE University — прыватны міжнародны ўніверсітэт у Іспаніі, вядомы сваімі праграмамі ў галіне бізнесу, міжнародных адносінаў, права і тэхналогіяў. Лекцыя сабрала больш за 60 прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці.

    У сваім выступе Святлана Ціханоўская распавяла не толькі пра небяспеку для Еўропы з боку рэжыму:
    «Беларусь — выдатны прыклад таго, як бяспека і дэмакратыя пераплеценыя паміж сабой. Дыктатура пагражае не толькі сваім грамадзянам, але і суседзям. Сёння рэжым Беларусі не толькі забяспечвае Расію зброяй і тэрыторыяй для вайны, але і вядзе гібрыдную вайну супраць Польшчы, Літвы, Латвіі. Ён накіроўвае нелегальных мігрантаў у ЕС або паветраныя шары ў Літву, паралізуючы аэрапорт Вільнюса. Вайна становіцца інструментам для выжывання рэжымаў — Пуціна і Лукашэнкі».

    Але і сканцэнтравала ўвагу на тым, што нягледзячы на выпрабаванні, беларусы працягваюць змагацца і будаваць будучыню ў краіне, у якой хочуць жыць
    «Існуе іншая Беларусь, свабодная Беларусь, якая працягвае супраціўляцца. Цяпер мы не можам публічна пратэставаць, але рух жыве ў падполлі. Мы працягваем працаваць у выгнанні дзеля дэмакратычных зменаў. У нас няма дзяржавы, але ў нас ёсць самае галоўнае — людзі, гатовыя змагацца за каштоўнасці. Мы стварылі дэмакратычныя інстытуты: Офіс, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Каардынацыйную Раду. Мы не толькі прасоўваем дэмакратыю, але і рэалізуем яе».

    Акрамя таго, беларуская лідарка падзялілася сваім бачаннем пераменаў у Беларусі:
    «Мая мара — каб Беларусь стала краінай, дзе не спатрэбіцца тлумачыць дзецям, чаму іх бацька ў турме і што такое вайна. Я хачу, каб Беларусь была краінай, дзе працуе закон. Дзе абаронены бізнес. Дзе эканоміка можа расці. Краінай, дзе людзі не баяцца дзяржавы.

    Для гэтага нам патрэбная Еўропа. Таму што толькі ў Еўропе мы можам абараніць нашую культуру, нашую мову, нашую ідэнтычнасць. Свет можа развальвацца, але мы тут, каб разам яго выправіць».

    Апошнія навіны