Нават вядомыя беларускі калісьці рабілі свой першы крок: баяліся, сумняваліся, але вырашалі дзейнічаць.
Офіс Святланы Ціханоўскай і Прадстаўніцтва па Нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета арганізоўвае панэльную дыскусію ў Варшаве. Выбітныя беларускі падзеляцца досведам у фармаце «роўная — для роўнай» — пра страх, першыя памылкі і момант рашэння пачаць дзейнічаць, а таксама пра тое, як працягваюць сваю справу сёння.
Свае гісторыі распавядуць прадстаўніцы розных сфераў і пакаленняў:
- Святлана Ціханоўская, нацыянальная лідарка Беларусі;
- Ірына Сідорская, прафесарка;
- Яна Шостак, мастачка;
- Ліза Ветрава, блогерка;
- Наста Базар, актывістка.
Мадэраваць дыскусію будзе гендарная даследчыца і вядучая Марына Ментусава.
📌 Калі вы плануеце прыйсці, калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі.
Дакладны адрас атрымаюць першыя 50 удзельніц і ўдзельнікаў, якія пацвердзяць удзел. Запрашэнне прыйдзе вам на электронную пошту 8–9 сакавіка.
📅 10 сакавіка
🕕 Збор гасцей: 18:00
🗣 Пачатак дыскусіі: 18:30
⏳ Працягласць: каля 1,5 гадзіны
