Варшаўская ініцыятыва «Напішы ліст палітвязню» штотыдзень праводзіць сустрэчы, падчас якіх вы можаце ў кампаніі аднадумцаў напісаць палітзняволеным у Беларусі. Усе матэрыялы для гэтага прадастаўляюць арганізатары(-кі), яны ж займаюцца адпраўкай. Вам застаецца толькі напісаць тэкст самога ліста. Лісты, дарэчы, захоўваюць у Банку лістоў, каб яны абавязкова дайшлі да сваіх адрасатаў(-к).
Да сустрэчы ў сераду, 11 лютага, далучыцца беларуская лідарка Святлана Ціханоўская. Прыходзьце разам падтрымаць людзей, якіх мы так чакаем на волі!
Дата: 11 лютага, серада
Час: 18:00–20:00
Месца: Беларускі моладзевы хаб, Dożynkowa 6a
