• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Акцыя «Падаруй удзячнасць» у падтрымку добраахвотнікаў і ветэранаў

    Кіеў
    25.12.2025

    «Падаруй удзячнасць» — гэта дабрачынная ініцыятыва, якая рыхтуе навагоднія і калядныя падарункі для беларускіх добраахвотнікаў і ветэранаў, для іх сем’яў, а таксама для сем’яў загінулых ваяроў, што аддалі жыццё ў барацьбе з агульным ворагам — Расіяй. Праз акцыю мы выкажам падзяку тым, хто абараняў і працягвае абараняць нашую свабоду.

    Гэта магчымасць адчуць еднасць, зрабіць дабро і праявіць удзячнасць тым, хто заслугоўвае асаблівай пашаны.

    Як можна дапамагчы?

    1. Зрабіць ахвяраванне — сродкі пойдуць на печыва, паштоўкі і падарункі (справаздача будзе апублікаваная ў абагуленым выглядзе з улікам бяспекі): https://send.monobank.ua/jar/33iH3gTCsn
    2. Дапамагчы пячы печыва або пісаць паштоўкі ў Кіеве 26 або 27 снежня.
    3. Падтрымаць арганізацыйна — дапамагчы набыць прадукты, арганізаваць лагістыку ці іншыя працэсы.
    4. Адправіць паштоўку або падарунак да 25 снежня:
      • добраахвотніку на фронт;
      • ветэрану;
      • сям’і добраахвотніка або ветэрана;
      • дзіцяці добраахвотніка або ветэрана;
      • намаляваць малюнак для дарослых або дзяцей.

    Як паведаміць пра свой удзел?

    Калі вы выбралі, якім чынам хочаце дапамагаць, напішыце на пошту: volyklore@gmail.com

    Кантакты для сувязі

    Калі ў вас ёсць пытанні, звяртайцеся па электроннай пошце volyklore@gmail.com або ў Telegram: @Democratic_Belarus_In_Ukraine.

    Далучайцеся да акцыі — разам мы можам зрабіць святы цёплымі для тых, хто зрабіў так шмат для нас.

    Мерапрыемствы