• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дапамога медыя і грамадзянскай супольнасці, Альянс парламенцкіх групаў, вызваленні палітвязняў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 6–12 кастрычніка

    13 кастрычніка, 2025

    ТРЭЦЯЯ СУСТРЭЧА АЛЬЯНСУ «ЗА ДЭМАКРАТЫЧНУЮ БЕЛАРУСЬ» У ПАРЫЖЫ 

    Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у 3-й сустрэчы Альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь», арганізаванай Нацыянальнай асамблеяй Францыі і Офісам Святланы Ціханоўскай. На ёй прысутнічала больш за сто чалавек: дэпутаты чатырнаццаці парламентаў еўрапейскіх краінаў, прадстаўнікі двух міжнародных арганізацыяў, беларускія эксперты, актывісты, а таксама члены Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады. Бакі падпісалі Парыжскі мемарандум. Падчас візіту ў Парыж беларуская лідарка правяла сустрэчу з міністрам Еўропы і замежных справаў Францыі Жанам-Наэлем Баротам і з прэзідэнткай Палаты дэпутатаў Францыі Яэль Браўн-Півэ.

    Фотарэпартаж.

    ДАПАМОГА МЕДЫЯ І ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ

    Падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Брусель прайшла сустрэча з прадстаўнікамі еўрапейскіх інстытуцыяў, прадстаўнікамі краінаў-членаў ЕС, арганізаваная Еўрапейскай камісіяй (DG ENEST) і Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў (EEAS). Быў прэзентаваны комплексны даклад «Ацэнка патрэбаў грамадзянскай супольнасці» на тры гады, распрацаваны калектыўна беларускімі прадстаўнікамі розных сектараў — медыя, праваабаронцаў, культуры, НДА, адукацыі. Абмеркавалі падтрымку грамадзянскай супольнасці на фоне скарачэння амерыканскай дапамогі. 

    Фотарэпартаж.

    ПРАЦА ПА ВЫЗВАЛЕННІ ПАЛІТВЯЗНЯЎ

    Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай працуюць над паляпшэннем інфраструктуры для прыёму палітвязняў. Працягваецца камунікацыя з ЗША па гуманітарным трэку, а таксама па мабілізацыі дапамогі для вызваленых. 

    ДЫСКУСІЯ ПА БЯСПЕЦЫ НА РЫЖСКАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ

    «Рыжская канферэнцыя — 2025» адкрылася сайд-івэнтам «Беларускае грамадства ў цені мілітарызацыі». Мерапрыемства было арганізаванае Міністэрствам замежных справаў Латвіі, прадстаўніцтвам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Эстоніі і Латвіі, Інстытутам бяспекавых даследаванняў імя Касцюшкі і BELPOL. Абмеркавалі паглыбленне мілітарызацыі Беларусі і яе шырокамаштабныя наступствы для грамадства і рэгіянальнай бяспекі — у сферах ад адукацыі да эканомікі. Ключавыя тэзы абапіраліся на «Red Paper: EU—Belarus Security Framework 2025»

    ПЫТАННІ БЯСПЕКІ БЕЛАРУСАЎ У ЛІТВЕ

    Офіс Святланы Ціханоўская працягвае працу незалежна ад змены мадальнасці бяспекі. Раней урад заявіў, што бяспека дэмакратычных інстытуцыяў і Святланы Ціханоўскай перадаецца крымінальнай паліцыі Літвы, пры гэтым статус «госці ўрада» і дыпламатычная акрэдытацыя прадстаўніцтва застаецца. Гэта выклікала занепакоенасць наконт бяспекі, і цяпер ідуць перамовы пра далейшую арганізацыю працы дэмакратычных структураў у Літве. 

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ ПАВІНШАВАЛА МАРЫЮ КАРЫНУ МАЧАДА З НОБЕЛЕЎСКАЙ ПРЭМІЯЙ МІРУ

    Святлана Ціханоўская павіншавала Марыю Карыну Мачада з Нобелеўскай прэміяй міру. «Шчыра віншую Марыю Карыну Мачада з заслужанай узнагародай — Нобелеўскай прэміяй міру. Сваёй мужнасцю, непахіснай вернасцю каштоўнасцям свабоды і адданасцю барацьбе за дэмакратыю ты натхняеш мільёны людзей па ўсім свеце. Гэтая ўзнагарода — прызнанне нязломнасці і веры ў сілу народа Венесуэлы. Я захапляюся і цаню нашае сяброўства. Разам мы ўсё адолеем!» Ціханоўская падтрымлівае сувязь з Марыяй Карына Мачада і яны часта выступаюць разам на міжнародных падзеях.

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ — ДА ДНЯ СУПРАЦЬ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ

    10 кастрычніка адзначаецца дзень супраць смяротнага пакарання. Святлана Ціханоўская з гэтай нагоды: «Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ выконваюць смяротныя прысуды. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі даўно прызналі, што смерць — гэта радыкальны і бесчалавечны метад пакарання, які не мае нічога агульнага з правасуддзем. Але ў нашай краіне да гэтага часу працягваюць забіваць людзей: за 30 гадоў рэжыму Лукашэнкі каля 350 чалавек атрымалі смяротныя прысуды».

    АКЦЫЯ Ў ПАДТРЫМКУ АНДЖЭЯ ПАЧОБУТА Ў ЕЎРАПАРЛАМЕНЦЕ

    У Еўрапарламенце па ініцыятыве Малгажаты Гасеўскай, кіраўніцы Дэлегацыі па Беларусі, прайшла акцыя ў падтрымку Анджэя Пачобута, намінаванага на прэмію Сахарава.

    МЕДЫЯ

    БелСАТ (Беларусь), БелСАТ (Беларусь), DW Беларусь, DW, Polske Radio Trojka (Польшча), Berlingske (Данія)

     

    Апошнія навіны