Праект Арганічнага закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь»
Праект закона стварае аснову для незалежнага Канстытуцыйнага Суда, які абараняе Канстытуцыю і правы чалавека. Ён робіць канстытуцыйнае правасуддзе даступным для грамадзянаў, адкрытым для грамадства і незалежным ад палітычнага ціску.



