Праект закона стварае дадатковы механізм абароны ў сітуацыях, калі правы чалавека былі парушаныя, а звычайныя звароты або фармальныя адказы не дапамагаюць вырашыць праблему.
Упаўнаважаны зможа бясплатна прымаць скаргі, гарантаваць канфідэнцыяльнасць, правяраць факты парушэнняў, звяртацца ў суд і Канстытуцыйны Суд, а таксама наведваць турмы, следчыя ізалятары і іншыя закрытыя ўстановы.
Ён будзе рыхтаваць даклады пра сітуацыю з правамі чалавека, прапаноўваць змены ў заканадаўства, займацца праваасветніцкай дзейнасцю і запускаць нацыянальны прэвентыўны механізм па папярэджанні катаванняў.