• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларускі дэмакратычны рух

    Дэмакратычныя сілы – гэта сетка людзей і арганізацый, аб'яднаных з мэтай стварэння свабоднай, суверэннай і дэмакратычнай Беларусі. Нас яднаюць агульныя каштоўнасці, салідарнасць, міжнародная праца і падрыхтоўка да пераменаў.

    Стратэгія пераходу да Новай Беларусі

    Стратэгія вызначае, як дэмакратычныя сілы рыхтуюцца да пераходнага перыяду: ад аднаўлення канстытуцыйнага парадку і правядзення свабодных выбараў да рэформ у дзяржаўным кіраванні, эканоміцы, судовай уладзе і адукацыі.

    Канцэпцыя стварэння Інстытута нацыянальнай памяці Беларусі

    Канцэпцыя прапануе практычную мадэль дзяржаўнай установы, якая зробіць даступнымі дакументы, што тычацца рэпрэсій, дапаможа ахвярам і іх сем'ям адшукаць інфармацыю пра мінулае і забяспечыць рэалізацыю права на праўду.

    Праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

    Канстытуцыйным праектам прапануецца пераход да парламенцкай рэспублікі, у якой улада належыць народу, правы чалавека маюць найвышэйшае значэнне, выбары абаронены ад махлярства, а суд і мясцовае самакіраванне з'яўляюцца незалежнымі.

    Знешняя палітыка і міжнародныя адносіны

    Раздзел аб’ядноўвае пазіцыі пра знешнюю палітыку дэмакратычнай Беларусі, яе адносіны з партнёрамі, абарону нацыянальных інтарэсаў, падтрымку Украіны і прасоўванне еўрапейскай будучыні краіны на міжнароднай арэне.

    Культурніцкая дыпламатыя

    Культура стала спосабам расказаць свету пра Беларусь. Праз выставы, канцэрты, кіно, тэатр, літаратуру і ўшанаванне памяці мы паказваем краіну з яскравай ідэнтычнасцю, еўрапейскімі каранямі і імкненнем да свабоды.

    10 крокаў да зялёнай Беларусі

    Падборка дакументаў і прапаноў па пераходзе Беларусі да зялёнай эканомікі: ад клімату, энергетычнай незалежнасці і аднаўляльнай энергетыкі да прамысловасці, адходаў, транспарту, сельскай гаспадаркі і фінансаў.

    Новыя выбары

    Пакет дакументаў аб'ядноўвае канцэпцыю рэформы выбарчага заканадаўства і практычныя рашэнні для новых выбараў: фарміраванне камісій, збор подпісаў, правы назіральнікаў, падлік галасоў і пратаколы.

    Абарона правоў і свабод у Беларусі

    Раздзел прысвечаны абароне правоў і свабод у Беларусі. Тут сабраны пазіцыі пра спыненне палітычных рэпрэсіяў, вызваленне і рэабілітацыю палітычных зняволеных, свабоду сумлення і абарону чалавечай годнасці.
    Апошнія навіны