Гэты тэкст аб'ядноўвае прыклады культурных ініцыятываў з 2020 па 2025 год: ад выставаў у парламентах, вулічных інсталяцый і «Беларускіх дзён» у еўрапейскіх інстытутах да тэатральных пастановаў, фільмаў, канцэртаў, літаратурных мерапрыемстваў і фестываляў.
Яны паказваюць Беларусь не толькі як палітычнае пытанне, але і як нацыю з яскравай ідэнтычнасцю, устойлівымі супольнасцямі і глыбокімі сувязямі з культурнай спадчынай Еўропы.
Гэтая праца дапамагае захаваць мову і калектыўную памяць, падтрымаць палітычных зняволеных і наладзіць сувязі з партнёрамі і дыяспарамі.