• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Узмацненне адказнасці рэжыму за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, перадача дронаў Палку Каліноўскага. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 1-7 красавіка 2024

    08 красавіка, 2024

    УЗМАЦНЕННЕ АДКАЗНАСЦІ РЭЖЫМУ. На 55-й сесіі Рады ААН па правах чалавека была прынятая рэзалюцыя, накіраваная на ўзмацненне адказнасці за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. У дакуменце зацвярджаецца стварэнне спецыяльнай групы з трох незалежных экспертаў і працяг мандата спецдакладчыка па Беларусі на год. Гэтыя меры прызначаныя для расследавання і дакументавання парушэнняў, учыненых рэжымам Лукашэнкі, і выпрацоўкі рэкамендацыяў па іх пераадоленні. Група зоймецца расследаваннем сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека, якія працягваюцца і далей, зборам доказаў злачынстваў рэжыму, а таксама вызначэннем вінаватых на аснове незалежных расследаванняў Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр распавяла пра важнасць дакумента для прыцягнення рэжыму да адказнасці: «Адмысловая група, створаная пры ААН, у прыдачу да функцыяналу збору доказаў, атрымала мандат на расследаванне. Гэта значыць, гэта рэальна значна мацнейшы механізм, які спрыяе прыцягненню да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму, вінаватых у злачынствах».

    СТРАТЭГІЧНЫ ДЫЯЛОГ З ЗША. 4-5 красавіка адбыліся пасяджэнні рабочых групаў у межах Стратэгічнага дыялогу з ЗША, які пачаў сваю працу ў снежні 2023 году. Абмяркоўвалі парушэнні правоў чалавека і праблемы вызвалення палітзняволеных; дзейнасць дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці, у тым ліку прафсаюзнага руху; пагрозы незалежнасці і суверэнітэту Беларусі з боку Расіі; выкарыстанне механізмаў ААН для прасоўвання беларускай праблематыкі; санкцыйны ціск і міжнародна-прававая адказнасць рэжыму Лукашэнкі за здзейсненыя  злачынствы. У сустрэчах рабочых групаў з боку дэмакратычнай Беларусі ўдзельнічалі ці прысутнічалі ў якасці назіральнікаў прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай Рады, беларускай грамадзянскай і аналітычнай супольнасці, а таксама прафесійных аб’яднанняў і праваабарончых ініцыятываў. З амерыканскага боку – прадстаўнікі Дзярждэпартамента, Міністэрства фінансаў, Агенцтва па міжнародным развіцці, Міністэрства працы. Рабочыя групы працягнуць сваю дзейнасць у траўні 2024 года па пытаннях падтрымкі медыя і супрацьдзеяння прапагандзе, а таксама па праблемах культуры, адукацыі, нацыянальнай ідэнтычнасці, спорту і дзейнасці беларускай дыяспары ў ЗША.

    ДЫСКУСІЯ ПА ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ. Па ініцыятыве Таццяны Шчытцовай, дарадцы Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, 3 красавіка ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце прайшла дыскусія «Актуальныя праблемы і новыя тэндэнцыі ў вышэйшай адукацыі: на шляху да рэформы адукацыі ў Беларусі». Мадэратаркай дыскусіі стала Таццяна Шчытцова. Імпрэза была арганізаваная ў супрацоўніцтве амбасадай Эстоніі ў Літве. 

    ДАПАМОГА ПАЛКУ КАЛІНОЎСКАГА. Дэлегацыя валанцёраў з Фінляндыі наведала штаб Палка Каліноўскага і перадала дроны ад беларускай дыяспары. Дапамогу ў дастаўцы тэхнікі зладзілі Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны Пераходны Кабінет. Каардынаваў працэс Генадзь Манько – кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне. Акрамя Палка імя Каліноўскага дроны перадалі ў такія падраздзяленні, як Трэцяя Штурмавая Брыгада, «Кракен», «Азоў» і іншыя.

    ПАРАДЫ ПА ЛІЧБАВАЙ БЯСПЕЦЫ. У апошнія гады сілавікі старанна манітораць дзеянні беларусаў у сацсетках. Таму карыстальнікам унутры краіны важна кантраляваць сваю кібербяспеку. Каманда Офіса прапанавала беларусам рэкамендацыі адносна таго, як дадаткова засцерагчы сваю актыўнасць у Тэлеграм.

    БЕЛАРУСЬ-НАРВЕГІЯ. Святлана Ціханоўская сустрэлася з Хоканам, наследным прынцам Нарвегіі. На сустрэчы абмяркоўвалі сітуацыю з палітвязнямі і сітуацыю ў Беларусі.

    РАЗМОВЫ З БЕЛАРУСАМІ. 3 красавіка, з 15:00 да 16:30 па Мінску, на платформе Zoom прайшлі асабістыя размовы Святланы Ціханоўскай з беларусамі. Даведацца, што такое асабістыя размовы і як на іх трапіць, можна па спасылцы.

    МЕДЫЯ. Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Euronews (Міжнароднае), CT24 Česká televize (Чэхія), 24 часа (Балгарыя), BNT News (Балгарыя), Bulgarian office of Radio Free Liberty/Radio Europe (Балгарыя).

    Апошнія навіны