Святлана Ціханоўская заклікае правесці Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю 29 траўня 2021
«Травень 2020-га падзяліў жыцці мільёнаў беларусаў на да і пасля. 29 траўня на пікеце ў Гродне быў затрыманы мой муж, блогер Сяргей Ціханоўскі. Гэтая падзея стала пачаткам хвалі рэпрэсій супраць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ў Беларусі. І – у той жа час – трамплінам для нашай салідарнасці. Беларусы зразумелі, што стаміліся маўчаць, і прынялі адказнасць […]
Эмануэль Макрон заклікаў запрасіць дэмакратычныя сілы Беларусі на саміт G7
Святлана Ціханоўская: «Я дзякую Эмануэлю Макрону за яго заклік запрасіць дэмакратычныя сілы Беларусі на саміт G7. Учора я мела зносіны з міністрам замежных спраў Францыі Жан-Івам Ле Дрыянам і прапанавала свой удзел у саміце. Спадар Макрон быў першым прэзідэнтам, з якім у мяне адбылася сустрэча восенню 2020 года, і я вельмі ўдзячная за яго ініцыятыву […]
Трэція суткі пасля захопу самалёта – прэс-брыфінг Святланы Ціханоўскай
«Пайшлі трэція суткі з захопу самалёта з Раманам Пратасевічам і яго дзяўчынай Сафіяй Сапега. Раман знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, Сафія – на Акрэсціна. Адваката да яе не пускаюць. Думаю, шмат хто ўжо паглядзеў відэа з Раманам, знятае ў засценках турмы. Ён кажа, што з ім нармальна абыходзяцца, але ён відавочна збіты і падаўлены. Мы […]
24 траўня Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з дарадцам Байдэна па нацыянальнай бяспецы
Ціханоўская распавяла Джэйку Салівану ўсе вядомыя дэталі затрымання Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыны Сафіі Сапегі. Яна дадала, што няма сумневаў, што да Рамана ў засценках турмы прымяняюцца катаванні. Ціханоўская прапанавала абмеркаваць далейшыя сумесныя дзеянні міжнароднай супольнасці, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці, вызваліць Рамана і іншых палітвязняў. Ціханоўская заклікала ЗША запусціць расследаванне па факце захопу самалёта […]
Святлана Ціханоўская: «Мы не дазволім рэжыму зацягнуць за сабой у бездань нашую Беларусь»
Ціханоўская: «Учора рэжым з дапамогай хлусні і знішчальніка прымусіў сесці ў Мінску самалёт Ryanair, каб арыштаваць журналіста і актывіста Рамана Пратасевіча. Міжнародная грамадскасць ужо кваліфікуе гэта як акт дзяржаўнага тэрарызму. Сёння мы даведваемся пра тое, што Раман «дае прызнальныя паказанні», будучы збітым. І ніхто не верыць таму, што спецслужбы спрабуюць даказаць нам у гэтым відэароліку. […]
Сяргей Зікрацкі: «Калі бачыш, у якіх жахлівых умовах невінаватыя людзі знаходзяцца ў СІЗА, разумееш, што ўсе твае праблемы не маюць значэння»
Прадстаўнік Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі ў эфіры «Краіны для жыцця» распавёў пра працу ў камандзе Святланы Ціханоўскай і СМІ, якія будуць працаваць насуперак ціску і арыштам. Пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды: – Спачатку мы думалі, што суддзяў чамусьці пераклініла. А калі незаконныя пастановы пачалі прыходзіць масава, стала ясна, што зламаўся не суддзя, […]
Ціханоўская правяла прэс-брыфінг па працы над справай захопу самалёта і затрыманні Пратасевіча
Святлана Ціханоўская: «Пайшлі другія суткі з захопу борта Ryanair. Блогер і актывіст Раман Пратасевіч затрыманы, мы не ведаем, дзе ён і ў якім стане. Ёсць вялікая верагоднасць, што ў гэтую самую хвіліну ён падвяргаецца катаванням супрацоўнікамі спецслужбаў. Разам з ім была затрыманая ягоная дзяўчына Сафія Сапега. Ёй 23 гады, яна ляцела тым жа рэйсам. Сваякі […]
Раман Пратасевіч захоплены ў закладнікі ў аэрапорце Мінска. Як адрэагаваў Офіс Ціханоўскай
– Каманда Ціханоўскай звязалася з бацькамі Рамана і прапанавала дапамогу. – Офіс звязаўся з літоўскім урадам, каб высветліць, ці было Літве вядома пра тое, што адбываецца. Парламентарыі заявілі, што борт павінен быў прызямліцца ў Вільні і ўся адказнасць за інцыдэнт – на беларускім баку. – Ціханоўская правяла анлайн-тэлефанаванне з Паўлам Латушкам і НАК, каб выпрацаваць […]
Ціханоўская: «Лукашэнка асабіста зладзіў міжнародны скандал дзеля расправы над Пратасевічам»
«Тыдзень таму я вярталася з Афін у Вільню дакладна такім жа рэйсам. Мы бачыліся з Раманам Пратасевічам у Грэцыі, ён фатаграфаваў наш працоўны візіт. Праз сем дзён рэжым падняў спецслужбы і знішчальнікі і арганізаваў захоп цэлага грамадзянскага самалёта – дзеля таго, каб узяць Рамана ў закладнікі. Раман – вядомы беларускі актывіст, блогер і стыпендыят журналісцкай […]
Святлана Ціханоўская – пра захоп Рамана Пратаcевіча на борце Ryanair
«Абсалютна відавочна, што гэта аперацыя спецслужбаў па захопе самалёта – дзеля таго, каб затрымаць актывіста і блогера Рамана Пратасевіча. Рэжым паставіў пад пагрозу бяспеку пасажыраў на борце і ўсёй грамадзянскай авіяцыі дзеля расправы над чалавекам, які быў рэдактарам самых буйных беларускіх незалежных тэлеграм-каналаў. Толькі за гэта яго прызналі тэрарыстам, і толькі за гэта цяпер у Беларусі Раману […]
Святлана Ціханоўская – памяці героя пераменаў Вітольда Ашурка
«Вітольд напісаў у лісце, што ўспрыняў 5 гадоў калоніі, як ацэнку «выдатна» за свой унёсак у вызваленне беларусаў. Я бязмерна захапляюся яго сілай духу і верай у правільнасць свайго выбару. Але мне вельмі балюча ад таго, што чалавек заплаціў за свой выбар жыццём і сустрэў смерць у няволі. Я выказваю спачуванні сям'і Вітольда. I я […]
Падтрымка TUT.by і беларускіх журналістаў: Ціханоўская правяла дзве анлайн-сустрэчы, каб узмацніць дапамогу СМІ ў Беларусі
Сёння Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з амбасадарам Японіі ў Літве Шыра Ямасакі. Яны абмеркавалі атаку на TUT.by і іншыя медыя. Таксама яна паведаміла амбасадару пра рэпрэсіі супраць беларускіх спартоўцаў – бо ўлетку Токіа прымае Алімпіяду. Японія актыўна падтрымлівае беларусаў у «Вялікай сямёрцы» (G7) і Радзе па правах чалавека ААН. Таму Ціханоўская прапанавала свой удзел на саміце […]
Ціханоўская здзейсніць працоўны візіт у Чэхію
7-10 чэрвеня Святлана Ціханоўская здзейсніць працоўны візіт у Чэхію па запрашэнні старшыні Сената Чэхіі. Беларуская лідарка правядзе сустрэчы з прэм'ер-міністрам Андрэем Бабішам, міністрам замежных спраў Якубам Кулганекам, старшынём Сената Мілашам Выстрчылам, старшынём Палаты дэпутатаў Радэкам Вондрачэкам, а таксама выступіць на пленарнай сесіі чэшскага Сената. Падчас візіту Ціханоўская раскажа пра працу па ўнутраным і вонкавым ціску […]
Святлана Ціханоўская, Валер Кавалеўскі, Сяргей Зікрацкі адкажуць на вашыя пытанні
У гэтую пятніцу, 21 траўня а 16:00, Святлана Ціханоўская выйдзе ў прамы эфір на сваім YouTube-канале разам з кіраўніком Кабінета прадстаўнікоў Валерам Кавалеўскім і прадстаўніком па прававых пытаннях Сяргеем Зікрацкім. Яны адкажуць на пытанні, якія вы можаце загадзя задаць у чат-боце Офіса Ціханоўскай @AskOffice_Bot.
Ціханоўская апублікавала праект Праграмы падтрымкі ўдзельнікаў стачачнага руху, а таксама грамадзян і бізнесаў, якія зведалі рэпрэсіі
Святлана Ціханоўская падтрымала ініцыятыву «Рабочы рух», якую беларусы стварылі, каб абараняць свае правы і рыхтавацца да стачкі. На дадзены момант да «Руху» далучылася больш за 14 000 чалавек. «Платформа «Рабочы рух» створаная не толькі для завадчан – да яе могуць далучыцца ўсе: прыватны бізнес і бюджэтнікі, сацыяльная сфера і прамысловасць, ваенныя і транспартнікі. Словам, абсалютна […]
Святлана Ціханоўская заклікала падтрымаць акцыю «Колер супраць цемры»
Ціханоўская: «Адзін з галоўных прынцыпаў негвалтоўнага супраціву – салідарнасць. Салідарнасць патрэбная нам з вамі, каб мы адчувалі, што не адны. Салідарнасць патрэбная, каб паказаць рэжыму, што мы разам, мы не хочам здавацца і не станем маўчаць. Таму што нашае маўчанне – галоўны памагаты злачынцаў. У цяперашніх умовах нават маленькі крок – гэта крок наперад. Таму […]
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі з гібеллю лётчыкаў Андрэя Нічыпарчыка і Мікіты Куканенкі
Святлана Ціханоўская: «Сёння пад Баранавічамі разбіўся вайсковы самалёт. Лётчыкі Андрэй Нічыпарчык і Мікіта Куканенка выявілі няспраўнасць – але не пакінулі борт, пакуль не пераканаліся, што падзенне самалёта не закране жылыя дамы. Яны катапультаваліся ў самы апошні момант – і гэта каштавала ім жыцця. Я выказваю спачуванні родным і блізкім Андрэя і Мікіты. І захапляюся іх […]
Кавалеўскі правёў анлайн-сустрэчу з брытанскімі парламентарыямі – Ціханоўская плануе візіт у Вялікабрытанію
Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі правёў анлайн-сустрэчу з брытанскімі парламентарыямі. Яны абмеркавалі палітыку Вялікабрытаніі ў дачыненні да Беларусі. Кавалеўскі расказаў пра агульную сітуацыю ў нашай краіне і пра атаку рэжыму на незалежныя медыя, у тым ліку на найбуйнейшы партал навінаў TUT.by. Падчас сустрэчы абмеркавалі: – варыянты пашырэння санкцый Вялікабрытаніі супраць рэжыму Лукашэнкі; – арганізацыю візіту […]
Святлана Ціханоўская заклікала Федэральнага пракурора Германіі распачаць крымінальную справу, пададзеную супраць Лукашэнкі ў Германіі
Святлана Ціханоўская накіравала ліст у Федэральную пракуратуру Германіі. Яна заклікала федэральнага пракурора Пітэра Франка распачаць крымінальную справу, па якой нямецкія адвакаты падалі заявы супраць Лукашэнкі і прадстаўнікоў рэжыму – у інтарэсах дзесяці беларусаў, якія пацярпелі ад гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Улічваючы эскалацыю рэпрэсій у Беларусі, а таксама пераслед журналістаў і блакаванне сайта […]
«Гэта акупацыя». Святлана Ціханоўская — пра забойства TUT.by
«Сёння мы ўсе – сведкі наўмыснага забойства медыя і незалежнага партала TUT.by. Ён 20 гадоў спраўна паведамляў беларусам сумленныя навіны і быў узорам незалежнай прэсы. Многія асцерагаліся, што так і адбудзецца, але гэта зусім іншае пачуццё, калі глядзіш на паслядоўнае знішчэнне свабоды на ўласныя вочы. Зборышча людзей, якія трымаюць уладу ў Беларусі, – гэта і […]
Валер Кавалеўскі: «Нават салідарнасць рэжым лічыць злачынствам»
Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі пракаментаваў вынікі «суда» над прадстаўніком Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе. Кавалеўскі: «Анатоль Лябедзька асуджаны на 30 сутак арышту за тое, што ён прыйшоў да суда падтрымаць 12 студэнтаў, супраць якіх 14 траўня пачаўся судовы працэс па надуманых абвінавачваннях. На лаве падсудных таксама апынулася Алана Гебрэмарыям – прадстаўніца Ціханоўскай па справах моладзі […]
Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Грэцыі і прэм’ер-міністрам Паўночнай Македоніі
Святлана Ціханоўская выступіла на Дэльфійскім эканамічным форуме і заклікала міжнародную супольнасць правесці канферэнцыю высокага ўзроўня па Беларусі, а таксама дапамагчы прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых у парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Ціханоўская заклікала спыніць гвалт і трымаць Беларусь на міжнародным парадку. У час сустрэчы з міністрам замежных спраў Нікасам Дэндыясам яна падзякавала за непрызнанне Лукашэнкі […]
Святлана Ціханоўская – пра затрыманні і суды над студэнтамі
Сёння ў Афінах Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да мемарыяла студэнтам-героям, якія ў 1973 годзе адкрыта выступілі супраць дыктатуры «чорных палкоўнікаў». Іх паўстанне было жорстка задушанае войскам, але стала пачаткам канца дыктатуры. Святлана Ціханоўская: «Прама зараз у Беларусі студэнты змагаюцца за свабоду для сваіх паплечнікаў і для сваёй краіны. Сёння ў Мінску прайшоў «суд» над 12 смелымі […]
Святлана Ціханоўская прачытала гісторыю Руслана Пашкоўскага ў межах флэшмобу #august2020voices
Святлана Ціханоўская далучылася да флэшмобу #august2020voices і прачытала гісторыю жыхара горада Ліда, бацькі чацвярых дзяцей і прадпрымальніка Руслана Пашкоўскага. Увечары 11 жніўня ён ішоў дадому, пачуў крыкі і азірнуўся. У тую ж хвіліну людзі ў чорным схапілі яго. З мясцовага РАУС Руслан трапіў прама на аперацыйны стол – яму прабілі лёгкае. І хоць у яго […]
Вынікі двух дзён працоўнага візіту Ціханоўскай у Грэцыю. Сустрэчы з прэзідэнтам Грэцыі і мэрам Афінаў
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай, прэзідэнткай Грэцыі Кацярынай Сакелларопулу, мэрам Афінаў Костасам Бакаянісам, палітыкамі і парламентарыямі Грэцыі, амбасадарамі ЗША, Чылі, Мексікі, Францыі і Літвы ў Афінах. Галоўная тэма сустрэч – падтрымка Беларусі на міжнароднай арэне. Беларуская лідарка падзякавала прэзідэнту Грэцыі і паслу Францыі за неўручэнне грамат Лукашэнку: гэта важны крок у непрызнанні рэжыму. Таксама яна […]
Святлана Ціханоўская: «Усё таемнае стане матэрыяламі для сумленных судоў»
«Заўтра, 14 траўня, а 10:30 у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска пачынаецца «суд» над студэнтамі і выкладчыкамі, затрыманымі ў лістападзе 2020-га: Ксеніяй Сырамалот, Анастасіяй Булыбенка, Глебам Фіцнерам, Ягорам Канецкім, Іллём Трахтэнбергам, Вікторыяй Гранкоўскай, Марыяй Каленік, Касяй Будзько, Янай Арабейка, Таццянай Якельчык, Аланай Гебрэмарыям і Вольгай Філатчанкавай. Вы можаце прыйсці ў суд Кастрычніцкага раёна на вул. Сямашка, […]
14 траўня ў Мінску пачынаецца «суд» над студэнтамі і выкладчыкамі
14 траўня а 10:30 у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска пачынаецца «суд» над студэнтамі і выкладчыкамі, затрыманымі ў лістападзе 2020 года. Вы можаце падтрымаць кожнага з іх, прыйшоўшы на пасяджэнне або адправіўшы паштоўку. Усе яны знаходзяцца ў адной турме, таму адрас – агульны: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Ксенія Сырамалот. 21 год. Студэнтка факультэта […]
Святлана Ціханоўская падчас працоўнага візіту ў Афіны сустрэлася з прэзідэнтам Грэцыі
Прэзідэнтка Грэцыі Кацярына Сакелларопулу прыняла Святлану Ціханоўскую ў прэзідэнцкім палацы ў Афінах і выказала падтрымку беларускаму народу. Вынікі – коратка: – Ціханоўская падзякавала Грэцыі за тое, што яе пасол не ўручыў даверчыя граматы Лукашэнку, паколькі ён страціў легітымнасць і давер беларускага народа. – Расказала пра бяспраўе і эскалацыю рэпрэсій у краіне, суды па справах Мікалая […]
Кавалеўскі пра размову з дзейснымі сілавікамі: «Многія разумеюць, што не змогуць пайсці супраць сапраўдных рабочых, якія – цытата – “ведаюць цану кавалку хлеба”»
Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі расказаў пра настроі ўнутры сілавых структур і якія размовы з імі вядзе каманда Ціханоўскай. «Мы пачулі, што сілавікоў – галоўную сваю апору – рэжым пастаянна падвяргае стрэсу і праверкам, рэгулярна шукае здраднікаў: параноя дакацілася да спробаў усталяваць кантроль над асабістымі кантактамі і падпіскамі ў Тэлеграме кожнага сілавіка. Праверка тэлефонаў стала […]