• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Нарвегіі

    12 жніўня, 2021

    Ціханоўская: «Я вельмі ўдзячная вам за тое, што вы робіце ўсе гэтыя месяцы. Дзякуй за тое, што вы працуеце з нарвежскімі палітыкамі, амбасадамі, МЗС і «Yara» – гэта вялізная дапамога. Дзякуй за вашу працу з медыя, за кніжны клуб і дні беларускага кіно – гэта неймаверна важна.

    Ведаеце, як і вам, мне вельмі балюча за тое, якой цаной нам даўся апошні год, і за тое, што гэтая цана становіцца большай. Але за год мы аб’ядналіся ўсім грамадствам і адчулі сябе адзіным народам.

    І ўпершыню ва ўсіх нас ёсць не чыё-небудзь чужое, а нашае ўласнае ўяўленне, у якой краіне мы хочам жыць, якую будучыню мы марым пабудаваць для сваіх дзяцей і ўнукаў.

    Ведаеце, усе гэтыя месяцы я казала, што новая Беларусь наступіць пасля перамен, пасля новых выбараў. Але ж новая Беларусь ужо жыве ў нас унутры. Яна ў кожным вашым сцягу, у кожным маленькім ахвяраванні на дапамогу актывістам, у кожнай паштоўцы, якую вы дасылаеце за краты».

    Апошнія навіны