Прэзідэнт Еўрапарламента Давід Сасолі прыбыў у Вільню і правёў першую сустрэчу са Святланай Ціханоўскай. Ён выказаў захапленне беларускім народам і сказаў, што вельмі рады сустрэцца з Ціханоўскай зноў – гэта ўжо трэцяя іх сустрэча.
Падчас сустрэчы:
– Ціханоўская заявіла, што нельга дапусціць гандлю палітвязнямі. Усе яны павінны быць вызваленыя і адноўленыя ў правах. «Рэжым можа пайсці на імітацыю саступак, але мы павінны быць ўважлівыя і трымацца пазіцыі», – адзначыла Ціханоўская.
– Прапанавала знайсці фармат удзелу Беларусі ў праграме Усходняга партнёрства, улічваючы, што рэжым адмовіўся ад удзелу. «Адхіліўся дыктатар, а беларускі народ будзе ўдзельнічаць ва Усходнім партнёрстве, гэта ў нашых інтарэсах», – падкрэсліла Ціханоўская.
– Сасолі і Ціханоўская абмеркавалі транш ад МВФ у 1 мільярд даляраў. Святлана Ціханоўская сказала, што гэтыя фінансы павінны быць замарожаныя. Калі іх замарозка немагчымая, неабходна пракантраляваць, што яны пайшлі на аплату вакцын і ШВЛ, а не на ўтрыманне рэпрэсіўнага апарата.
– Была дасягнутая дамоўленасць, што ўвосень беларуская лідарка наведае Брусель і выступіць перад Еўрапарламентам.