Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова распавяла пра працу каманды Офіса па адукацыі ў 2023 годзе.
Адной з найбольш значных падзеяў стала распрацоўка дарожных мапаў па дэмакратызацыі адукацыі Беларусі. Гэта план дзеянняў, які дапаможа эфектыўна трансфармаваць сістэму адукацыі пасля дэмакратычнай змены ўлады ў краіне. Мапа па вышэйшай адукацыі ўжо вынесеная на грамадскае абмеркаванне.
Увесь год ішла праца па падтрымцы беларускіх студэнтаў, настаўнікаў і даследчыкаў, у тым ліку праз праграмы «Васьміног» і SALT-2. Было апублікавана 18 выпускаў дайджэста Асвета, у якім сабраныя адукацыйныя магчымасці для беларусаў.
Падрабязней глядзіце ў відэа.