Ціханоўская: «Мы сустракаемся з вамі пасля важнай для ўсіх нас падзеі – сустрэчы з прэзідэнтам Байдэнам. Гэта нашая агульная заслуга: дэмакратычных сіл, людзей у Беларусі, нашых міжнародных сяброў і, вядома, дыяспары. Дзякуй вам велізарны за вашую дапамогу, яна сапраўды неацэнная.
Але мы павінны заўсёды памятаць пра зняволеных па палітычных прычынах. І я дзякую вам за тое, што вы дапамагаеце палітвязням і іх сем'ям, рабочым і актывістам у Беларусі. Адно з галоўных дзеянняў, якія вы можаце рабіць – гэта рэгулярная дапамогу тым, хто цяпер на перадавой. Роля дыяспары велізарная, таму што вы аказваеце велізарную фінансавую падтрымку тым, хто змагаецца з рэжымам ці пацярпеў ад яго.
Цяпер ёсць шмат ініцыятыў, якія дазваляюць дапамагаць – і фонды салідарнасці «Краіна для жыцця», BySol, ByHelp, і дадатак Digital Solidarity – вы можаце выбраць тую пляцоўку і ініцыятыву, якая вам бліжэй. Галоўнае – не спыняйцеся і рабіце гэта рэгулярна».