Прадстаўнікі «Честных людей», Фонду медыцынскай салідарнасці, Беларускай Рады Культуры, ByProsvet і «Хрысціянскай візіі» на штотыднёвай працоўнай сустрэчы з Офісам Ціханоўскай падзяліліся сваімі вынікамі і планамі. Коратка:
- Офіс Ціханоўскай:
– Займаецца дапрацоўкай Акту аб рэабілітацыі. У ім павінна быць адлюстраваная заява Святланы Ціханоўскай: «Удзельнікі Антываеннага Руху не будуць прыцягнутыя да адказнасці ў новай Беларусі за актыўныя дзеянні па абароне незалежнасці нашай краіны. Добраахвотнікі і тыя, хто адмовіўся выконваць злачынныя загады, могуць у будучыні разлічваць на сваё месца ва ўзброеных сілах Беларусі».
– Анатоль Лябедзька арганізуе працу з парламентарыямі Еўропы, каб у групах і паседжаннях па пытанні Украіны абмяркоўвалася і пытанне Беларусі.
- «Честные люди»:
– Працуюць з актывам чыноўнікаў і дамагаюцца ад іх і дэпутатаў адкрытага выказвання меркавання пра вайну ва Украіне: падтрымліваюць яны яе ці не.
– Вядуць пастаянную працу па антыпрапагандзе і раскрыцці хлусні прапагандысцкіх каналаў.
– Падключаюць новых валанцёраў да працы ў межах Руху. Далучыцца – тут.
- Фонд медыцынскай салідарнасці:
– Працуюць над зборам і лагістыкай гуманітарнай дапамогі, уключаючы мабільныя шпіталі.
- Рада Беларускай Культуры:
– Вядуць інфармацыйную кампанію #BelaruswithUkraine і рыхтуюцца да тыдня беларускай культуры.
– Правялі цыкл культурных мерапрыемстваў на Дзень Волі. Сабраныя на мерапрыемствах сродкі адпраўляюцца ў падтрымку батальёна Каліноўскага ды іншых беларускіх добраахвотнікаў.
- ByProsvet:
– Рэгулярна выпускаюць новыя нумары самвыдату «Честной газеты» і Веснікаў, пашыраюць сетку распаўсюджвання. Спампаваць можна тут.
- Хрысціянская візія:
– Дапамагае святарам розных канфесій, да якіх з'яўляецца цікавасць з боку сілавікоў.
– Працуюць у сваёй позве на міжнародным узроўні па тэме Украіны і расказваюць пра Беларусь у гэтым кантэксце.
– Падтрымліваюць працу канала «Хрысціяне супраць вайны». Гэта праект «Хрысціянскай візіі» ў супрацоўніцтве з расійскімі і ўкраінскімі хрысціянамі.
Далучыцца да Антываеннага Руху можа любы. Для гэтага трэба проста пачаць працаваць па адным з ягоных франтоў.