Офіс Святланы Ціханоўскай знаходзіцца на сувязі з МЗС Украіны ў сувязі з гібеллю кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова і інцыдэнтам з лёгкаатлеткай Крысцінай Ціманоўскай. Яе муж Арсеній Зданевіч зараз знаходзіцца ў Кіеве. Прадстаўнікі МЗС на сувязі з ім і гатовыя аказаць дапамогу іх сям'і.
МЗС Украіны выказаў спачуванні Офісу і Ціханоўскай у сувязі са смерцю Віталя Шышова і запэўніў, што следчыя органы Украіны правядуць максімальнае ўсебаковае расследаванне.