Каманда Офіса падсумавала вынікі працы дэмакратычных сілаў за 2023 год. Найбольш важныя моманты – коратка:
1. Распрацоўка і вынясенне на грамадскае абмеркаванне Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі, Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным, Дарожнай карты дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі, а таксама чатырох праектаў законаў у дапаўненне да Канстытуцыі Новай Беларусі.
2. Кансалідацыя дэмакратычных сілаў па асноўных напрамках дзейнасці – падпісаныя чатыры супольныя дэкларацыі: «Дэкларацыя аб сяброўстве ў Еўрасаюзе», «Рэзалюцыя пра салідарнасць з народам Украіны», «Палітычная дэкларацыя», «Заява аб выбарах 2024 года».
3. Правядзенне Марафону салідарнасці з беларускімі палітвязнямі сумесна з незалежнымі СМІ. Падчас марафону было сабрана больш за паўмільёна еўра дапамогі.
4. Распрацоўка новага беларускага пашпарта.
5. Умацаванне пазіцый дэмакратычных сілаў на міжнароднай арэне праз запуск Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША», Кансультатыўнай групы з ЕС і стварэнне Альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» 23 краінаў свету.
6. Абарона інтарэсаў беларусаў і вырашэнне пытанняў легалізацыі.
7. Фарміраванне Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве і падтрымка беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.
Падрабязней пра працу дэмакратычных сілаў у 2023 годзе можна даведацца па спасылцы.