Працоўны візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША пачнецца ў нядзелю 18 ліпеня ў Вашынгтоне з сустрэчы з беларусамі дыяспары а 13 гадзіне па мясцовым часе на Freedom Plaza.
- На пачатак тыдня ў Ціханоўскай запланаваныя сустрэчы на высокім узроўні ў Дзярждэпартамэнце (панядзелак, 19 ліпеня) і Белым доме (аўторак, 20 ліпеня).
- Ціханоўская запрошаная на ўрачыстае адкрыццё двухпартыйнага беларускага кокуса ў Кангрэсе ЗША – групы амерыканскіх кангрэсменаў, якія будуць працаваць выключна па тэме Беларусі. Гэта першы выпадак у гісторыі Беларусі, калі ЗША аказвае такую падтрымку беларусам.
- Святлана Ціханоўская сустрэнецца з сенатарамі-чальцамі Палаты прадстаўнікоў ЗША ад Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыі.
- Таксама Ціханоўская сустрэнецца з Самантай Паўэр, кіраўніцай USAID – амерыканскага агенцтва міжнароднай дапамогі, дасць інтэрв'ю вядучым сусветным СМІ: CNN, MSNBC, Foreign Policy, National Interest, Voice of America і правядзе сустрэчу з рэдакцыяй Washington Post.
Праграма візіту Ціханоўскай на другую палову тыдня будзе апублікаваная ў бліжэйшыя дні.