• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра прысуд Віктару Бабарыка

    06 ліпеня, 2021

    «Сёння быў абвешчаны прысуд па справе Віктара Бабарыкі. Вар'яцкі тэрмін чалавеку, які вырашыў пайсці ў палітыку і стаў адным з лідараў, якія абудзілі краіну ад доўгага сну. 14 гадоў – за веру ў ідэю: аднойчы нам будзе складана растлумачыць сваім унукам, што гэта сапраўды адбывалася. Але Віктар казаў, што краіне патрэбен добры менеджар, – і я ведаю, што надыдзе час, калі такі менеджар дапаможа нам з вамі адбудаваць краіну.

    Сёння я не хачу казаць пра рэпрэсіі і жахлівыя тэрміны: бо рэжым робіць усё гэта, каб забіць у нас любыя іншыя думкі, хоць аддалена падобныя на веру і надзею. Але для Віктара – як і для тысяч невінаватых людзей у турмах – надзвычай каштоўная надзея ў нашых сэрцах. Дзеля гэтай надзеі ён не пайшоў на пагадненне з рэжымам. І ён па-ранейшаму верыць у нас. Але ці верым мы ў сябе самі? Віктар Бабарыка ўжо больш за год у турме. І толькі ад нас з вамі залежыць, ці ператворыцца гэты год у 14 гадоў».

    Рашэнне вярхоўнага «суда» па справе Бабарыкі не падлягае абскарджанню. Усе зняволеныя па палітычных матывах павінны выйсці на свабоду. Механізм, як вызваліць і рэабілітаваць іх, апісаны ў праекце Акта аб рэабілітацыі.

    Апошнія навіны