• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 13-19 верасня

    19 верасня, 2021

    Падтрымка і ўзаемадапамога

    – Каманда Офіса, а таксама стваральнікі «Рабочага руху» і плана «Перамога» правялі сумесны стрым і распавялі пра апошнія навіны. Паглядзець эфір і адказы на самыя набалелыя пытанні можна па спасылцы. Па гэтых спасылках можна далучыцца да «Руху» і «Перамогі».

    – Офіс правёў для валанцёраў серыю анлайн майстар-класаў пра тое, як ствараць з нуля ўласныя медыя – сёння кожны зможа быць інфаактывістам. Вы можаце стаць валанцёрам, запоўніўшы анкету на сайце Ціханоўскай.

    «Вольныя паштоўкі» запусцілі Марафон лістоў палітвязням. На гэтым тыдні яны дораць «вольныя паштоўкі» ўсім, хто адправіў ліст палітвязню.

    – Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю «Краіне для жыцця» распавёў пра новую Канстытуцыю, эканамічны форум у Карпача і стаўленне да суддзяў і сілавікоў.

    Міжнародная праца

    – Святлана Ціханоўская правяла працоўны візіт у Францыю. Яна правяла перамовы з дарадцай Макрона, экс-прэзідэнтам Франсуа Аландам, міністрам замежных спраў Францыі Жанам-Івам ле Дрыянам, сустрэлася з беларускай дыяспарай. Поўны расклад візіту апублікаваны тут. Падчас сустрэч абмяркоўвалася дапамогп журналістам, грамадзянскаму сектару, эканамічныя рэформы і шляхі ціску на рэжым. Францыя распрацавала новыя стыпендыі для рэпрэсаваных студэнтаў з Беларусі.

    – Разам са сваёй эканамічнай камандай, Баграцовым, расійскімі экспертамі Гурыевым і Гантмахерам Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у Беларуска-расійскім дыялогу – анлайн-канферэнцыі пра шляхі развіцця адносін Беларусі і Расіі. Заяву Ціханоўскай можна паглядзець тут. Поўны запіс канферэнцыі – тут.

    – Пасля канферэнцыі Ціханоўская правяла кансультацыю з Сяргеем Гурыевым, абмеркаваўшы праекты рэформаў каманды Офіса, план ЕС для дэмакратычнай Беларусі і працу з міжнароднымі арганізацыямі (Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскі інвестыцыйны банк).

    – Ціханоўскі падтрымала кампанію #FreeViasna, якая прысвечаная Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Леаніду Судаленку, Уладзіміру Лабковічу і іншым рэпрэсаваным беларускім праваабаронцам. Кампанію запусціла Міжнародная федэрацыя правоў чалавека ў Парыжы.

    – Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі прадаставіў адвакатуры Парыжа інфармацыю пра напады рэжыму на незалежнасць беларускай адвакатуры. На сустрэчы абмеркавалі, як Францыя можа падтрымаць адвакатаў з Беларусі, якія пацярпелі ад рэпрэсій і былі пазбаўленыя ліцэнзій, – у тым ліку, у межах міжнародных арганізацый, уключаючы ААН.

    – Святлана Ціханоўская правяла мітынг з беларусамі Францыі і падзякавала ім за вялікую праведзеную працу: больш за 50 акцый салідарнасці, у тым ліку з удзелам еўрадэпутатаў у Страсбургу, дапамогі з вылучэннем стыпендый для рэпрэсаваных студэнтаў і інш.

    – Ціханоўская ў інтэрв’ю распавяла пра сітуацыю ў Беларусі вядучым медыя Францыі і іншых краін: RFIRSFOuest FranceEmerging Europe, France 24 (раздва), Le FigaroLiberationLejddFrance TV infoFrance-5 TVTF1 TVFrance InterParis Match (усе – Францыя), Doorbraak (Бельгія), The Sunday Times (Вялікабрытанія), AFPCNARFE/RL.

    Апошнія навіны