• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 13-19 верасня

    19 верасня, 2021

    Падтрымка і ўзаемадапамога

    – Каманда Офіса, а таксама стваральнікі «Рабочага руху» і плана «Перамога» правялі сумесны стрым і распавялі пра апошнія навіны. Паглядзець эфір і адказы на самыя набалелыя пытанні можна па спасылцы. Па гэтых спасылках можна далучыцца да «Руху» і «Перамогі».

    – Офіс правёў для валанцёраў серыю анлайн майстар-класаў пра тое, як ствараць з нуля ўласныя медыя – сёння кожны зможа быць інфаактывістам. Вы можаце стаць валанцёрам, запоўніўшы анкету на сайце Ціханоўскай.

    – «Вольныя паштоўкі» запусцілі Марафон лістоў палітвязням. На гэтым тыдні яны дораць «вольныя паштоўкі» ўсім, хто адправіў ліст палітвязню.

    – Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю «Краіне для жыцця» распавёў пра новую Канстытуцыю, эканамічны форум у Карпача і стаўленне да суддзяў і сілавікоў.

    Міжнародная праца

    – Святлана Ціханоўская правяла працоўны візіт у Францыю. Яна правяла перамовы з дарадцай Макрона, экс-прэзідэнтам Франсуа Аландам, міністрам замежных спраў Францыі Жанам-Івам ле Дрыянам, сустрэлася з беларускай дыяспарай. Поўны расклад візіту апублікаваны тут. Падчас сустрэч абмяркоўвалася дапамогп журналістам, грамадзянскаму сектару, эканамічныя рэформы і шляхі ціску на рэжым. Францыя распрацавала новыя стыпендыі для рэпрэсаваных студэнтаў з Беларусі.

    – Разам са сваёй эканамічнай камандай, Баграцовым, расійскімі экспертамі Гурыевым і Гантмахерам Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у Беларуска-расійскім дыялогу – анлайн-канферэнцыі пра шляхі развіцця адносін Беларусі і Расіі. Заяву Ціханоўскай можна паглядзець тут. Поўны запіс канферэнцыі – тут.

    – Пасля канферэнцыі Ціханоўская правяла кансультацыю з Сяргеем Гурыевым, абмеркаваўшы праекты рэформаў каманды Офіса, план ЕС для дэмакратычнай Беларусі і працу з міжнароднымі арганізацыямі (Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскі інвестыцыйны банк).

    – Ціханоўскі падтрымала кампанію #FreeViasna, якая прысвечаная Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Леаніду Судаленку, Уладзіміру Лабковічу і іншым рэпрэсаваным беларускім праваабаронцам. Кампанію запусціла Міжнародная федэрацыя правоў чалавека ў Парыжы.

    – Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі прадаставіў адвакатуры Парыжа інфармацыю пра напады рэжыму на незалежнасць беларускай адвакатуры. На сустрэчы абмеркавалі, як Францыя можа падтрымаць адвакатаў з Беларусі, якія пацярпелі ад рэпрэсій і былі пазбаўленыя ліцэнзій, – у тым ліку, у межах міжнародных арганізацый, уключаючы ААН.

    – Святлана Ціханоўская правяла мітынг з беларусамі Францыі і падзякавала ім за вялікую праведзеную працу: больш за 50 акцый салідарнасці, у тым ліку з удзелам еўрадэпутатаў у Страсбургу, дапамогі з вылучэннем стыпендый для рэпрэсаваных студэнтаў і інш.

    – Ціханоўская ў інтэрв’ю распавяла пра сітуацыю ў Беларусі вядучым медыя Францыі і іншых краін: RFI, RSF, Ouest France, Emerging Europe, France 24 (раз, два), Le Figaro, Liberation, Lejdd, France TV info, France-5 TV, TF1 TV, France Inter, Paris Match (усе – Францыя), Doorbraak (Бельгія), The Sunday Times (Вялікабрытанія), AFP, CNA, RFE/RL.

    Апошнія навіны