• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай

    Анлайн
    17.12.2025

    Калі: Серада, 17 снежня 2025 

    Час: 12:00–13:00 (па Вільні) / 13:00–14:00 (па Мінску)

    Запрашаем вас на асабістыя анлайн-размовы са Святланай Ціханоўскай.

    Гэта выдатная магчымасць паразмаўляць наўпрост з беларускай лідаркай. Падчас званка вы зможаце задаць пытанні, падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы, якія вас хвалююць.

    Да размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.

    Каб трапіць на размову са Святланай, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/VM01FRMgQGCfq9zal2kQoA 

    Важныя правілы ўдзелу і бяспекі

    Умовы ўдзелу ў званку

    • Абавязковая ўмова ўдзелу ў званку — уключаная камера і мікрафон.
    • Вам неабходна загадзя праверыць працу вашых прыладаў (мікрафона і камеры). Па магчымасці, патэлефануйце каму-небудзь праз Zoom, каб пераканацца, што ўсё працуе карэктна.
    • У выпадку, калі вашая прылада не будзе працаваць, мы будзем вымушаны адключыць вас ад размовы.

    Канфідэнцыяльнасць і запіс

    • Офіс не вядзе аўдыё- ці відэазапіс размовы.
    • Мы таксама просім вас не выкарыстоўваць прылады для запісу падчас званка.
    • Мы пакідаем за сабой права перапыніць званок у выпадку парушэння правілаў бяспекі ці амаральных паводзінаў з вашага боку.

    Правілы бяспекі пры рэгістрацыі

    Не выкарыстоўвайце пры рэгістрацыі электронную пошту ў расійскіх ці беларускіх даменах (адрасы, якія заканчваюцца на .by і .ru).

    Мерапрыемствы