Запрашаем на акцыю супраць гібрыдных атак рэжыму супраць суседніх краін!
У апошнія тыдні мы ўсе бачым навіны пра метэазонды, што запускае рэжым Лукашэнкі, якія трапляюць у паветраную прастору Літвы. Гэта стварае рызыкі для палётаў: краіна вымушаная зачыняць аэрапорт з-за пагрозы ў небе, тысячы людзей не маюць магчымасці патрапіць дадому і гадзінамі застаюцца ў аэрапортах з-за адмены ці пераносу рэйса, у тым ліку — беларусы.
Мы ведаем, што агрэсіўная палітыка Лукашэнкі не адлюстроўвае пазіцыі людзей. Наш народ заўсёды ставіцца з павагай да іншых краінаў і хоча падтрымліваць добрасуседскія адносіны.
Далучайцеся! Нам важна паказаць, што беларуская супольнасць супраць правакацыяў рэжыму. Мы хочам, каб Беларусь успрымалася як сусед, ад якога няма ні пагрозаў, ні правакацыяў.
📅 Дата: 7 снежня
⏰ Час: 13:30
📍 Месца: каля Амбасады Беларусі ў Вільні (вул. Міндаўга, 13)
Прыходзьце са сцягамі і плакатамі.
Каб не прапусціць магчымыя навіны пра гэтую акцыю, сачыце за тэлеграм-каналам Святланы Ціханоўскай.
