• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • 24 лютага – другая гадавіна расійскай агрэсіі ва Украіне

    Па ўсім свеце
    24.02.2024

    Міжнародная акцыя «Разам супраць расійскай агрэсіі ва Украіне»

    📌 Мэта акцыі – паказаць, што беларусы не падтрымліваюць дыктатара Лукашэнка, які  адкрыта прызнаў, што бярэ ўдзел у вайне.

    🔴 Мы асуджаем расійскую агрэсію і ваенныя злачынствы.

    🔴 Мы ганарымся беларускімі ваярамі з Палка Каліноўскага, Палка Пагоня, Батальёну Тэрор і іншымі беларусамі-добраахвотнікамі, якія змагаюцца за Украіну і адстойваюць гонар беларусаў.

    🔴 Мы ўсім сэрцам разам з беларускімі рэйкавымі партызанамі, якія атрымалі за сваю дзейнасць вялікія турэмныя тэрміны.

    🔴 Мы зычым перамогі Украіне і марым аб Вольнай дэмакратычнай Беларусі.

    24.02.2024 (субота) 

    Вільня, 15:00, спектакль «Сны аб Беларусі». Рэгістрацыя.

    Беласток, Польшча, 18:00, Rynek Kościuszki 4, Białystok. Збор удзельнікаў – каля помніка Пілсудскаму. Падрабязнасці.

    Шчэцін, Польшча, 17:00, збор удзельнікаў Plac Soldarności. Падрабязнасці.

    Лондан, Вялікабрытанія,  

    13:00-13:30 Збіраемся пад Marble Arch з нашымі сцягамі;

    13:30 Далучаемся да галоўнага збору ля Speaker’s Corner, Hyde Park;

    14:00 Марш да Trafalgar Square;

    16:00-17:30 Акцыя памяці, Trafalgar Square;

    Падрабязнасці.

    Быдгашч, Польшча, 15:00, Stary Rynek. Падрабязнасці.

    Торунь, Польшча, 11:45, Rynek Nowomejski, марш да рынку старамейскага. Падрабязнасці.

    Тбілісі, Грузія, 18:00, сустракаемся ля помніка Руставелі і маршам рухаемся да Парламенту. Падрабязнасці.

    Рым, Італія, 15:30, Piazza del Esquilino шэсце да Fori Imperiali. Падрабязнасці.

    25.02.2024 (нядзеля)

    Брусэль, Бельгія, 11:00, Metro Rogier. Падрабязнасці.

    Талін, Эстонія, 14:00, марш «За вашу і нашу свабоду», які пачнецца каля Laboratooriumi 22 і пройдзе па вуліцах старога горада да плошчы Vabaduse, дзе адбудзецца мітынг. Падрабязнасці.

    Дадаткова

    Шэсце адзінства з Украінай, мітынг на Кафедральнай плошчы, канцэрт на Лукішскай плошчы: падзеі ў Вільні 24 лютага.

    У другія ўгодкі поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў сталіцы Літвы пройдуць некалькі важных мерапрыемстваў. 

    🔹 16:00, старт шэсця ад помніка Т. Шаўчэнкі

    Шэсце яднання з Украінай пачнецца каля помніка Тарасу Шаўчэнку. Яго ўдзельнікі разгорнуць шматметровы ўкраінскі сцяг і пройдуць з ім па вуліцах Arklių, Didžioji, Pilies – да Кафедральнай плошчы.

    «Марш гэтага года закліканы прыцягнуць увагу да наўмысных ваенных злачынстваў, да мэтанакіраванага знішчэння ўкраінскай культуры і ідэнтычнасці. Такім чынам мы хочам падтрымаць сем’і загінулых і выказаць нашу вечную падтрымку ўкраінскаму народу, які працягвае змагацца», — гаворыцца ў анонсе шэсця.

    🔹 17:00, мітынг на Кафедральнай плошчы

    У мітынгу прымуць удзел:

    • Уладзімір Зяленскі (відэазапіс);
    • Вікторыя Чміліце-Нільсен, спікер Сейма;
    • Інгрыда Шыманіце, прэм’ер-міністр;
    • Марыюс Вашэцэга, кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Літве;
    • амбасадары краінаў НАТА ў Літве і іншыя.

    🔹 18:00, другая частка шэсця да Лукішскай плошчы

    🔹 18:30, канцэрт

    На канцэрце адбудзецца падвядзенне вынікаў кампаніі RADAROM. Цяпер яе ўдзельнікі збіраюць сродкі на абсталяванне літоўскай вытворчасці ўкраінскім вайскоўцам. Ахвяраванні прымаюць да 24 лютага. Калі патэлефанаваць па кароткім нумары 1485, можна ахвяраваць €5. Ёсць і магчымасць зрабіць пераклад праз PayPal на акаўнт [email protected]. Збор сродкаў арганізавалі LRT, Laisvės TV, а таксама арганізацыі Blue/Yellow, Stiprūs kartu і журналістка Рыта Мілюце.

    Мерапрыемствы