• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Камітэта па замежных справах Сейма Польшчы Паўлам Ковалем

    22 сакавіка, 2024

    Падчас сустрэчы беларуская лідарка надала ўвагу пытанню падтрымкі тэлеканалу Белсат, незалежных медыя і грамадскіх ініцыятываў. Асобна Ціханоўская і Коваль абмеркавалі бягучую сітуацыю з беларускімі палітвязнямі, а таксама выдачу Польшчай візаў для беларусаў. Палітык запэўніў беларускую лідарку ў падтрымцы дэмакратычных сілаў Беларусі. 

    Пазней Павел Коваль узяў удзел у прэс-канферэнцыі ў фармаце «Люблінскай чацвёркі» з удзелам кіраўнікоў Камітэтаў па замежных справах парламентаў Польшчы, Літвы, Украіны. Ад Беларусі ўдзельнічаў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

    Апошнія навіны