30 студзеня беларуская лідарка выступіць з прамовай перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы, куды ўваходзяць прадстаўнікі 46 краін. У выступе Святлана Ціханоўская закране актуальную сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку – апошнія хвалі рэпрэсіяў і сітуацыю з палітвязнямі.
Таксама ў прамове пойдзе гаворка пра распрацоўку дарожнай карты ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы. Гэта найважнейшы крок на шляху еўраінтэграцыі і стварэння дэмакратычнай будучыні Беларусі.
Асобна ў планах абмеркаваць працу Кантактнай групы, а менавіта – падтрымку моладзевых і праваабарончых ініцыятываў. Акрамя таго, будзе ўздымацца пытанне практычнага выканання дзвюх рэзалюцыяў, прынятых ПАРЕ па Беларусі.