• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Круглы стол BIRD па беларускай медыяпрасторы

    Анлайн
    30.11.2026
    19:00

    30 лістапада Беларускі інстытут рэзіліентнасці і дэмакратыі (BIRD) правядзе круглы стол, дзе будуць прэзентаваны даследаванні беларускай медыяпрасторы. Такім чынам таксама пачнецца публічная дзейнасць інстытута.

    Беларуская інфармацыйная прастора перажывае структурныя змены: традыцыйныя каналы камунікацыі саступаюць месца кароткім фарматам і менш традыцыйнымі пляцоўкам, а ў публічным полі працягваецца канкурэнцыя паміж праўладнымі і прадэмакратычнымі наратывамі. Каб лепш разумець гэтыя працэсы і прымаць абгрунтаваныя рашэнні, грамадзянскай супольнасці і палітычным актарам неабходная сістэмная аналітыка.

    BIRD — незалежны даследчы цэнтр, які спалучае акадэмічныя стандарты з прыхільнасцю да дэмакратычных каштоўнасцяў. Падчас сустрэчы інстытут прадставіць сваю місію і асноўныя кірункі працы, а таксама вынікі трох даследаванняў беларускай медыяпрасторы.

    Разам з даследчыкамі і медыяэкспертамі ўдзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць, як змяняецца беларускае інфармацыйнае поле, якія рызыкі гэта стварае для незалежных медыя і як прасоўваць дэмакратычны парадак дня ў новых умовах.

    Праграма і ўдзельнікі

    Прэзентацыі працягласцю 10–15 хвілін, пасля кожнай — сесія пытанняў і адказаў.

    • Прэзентацыя BIRD: місія, каштоўнасці і асноўныя кірункі працы. Генадзь Коршунаў — кіраўнік BIRD, кандыдат сацыялагічных навук
    • «Вайна наратываў у YouTube: аналіз актуальных праўладных і прадэмакратычных наратываў». Алена Шкурова — экспертка BIRD, доктарка сацыялагічных навук
    • «Трансфармацыя медыяспажывання: даследаванне аўдыторыі беларускіх незалежных медыя». Марыя Садоўская-Комлач — медыяэкспертка, стратэг па глабальным узаемадзеянні Free Press Unlimited, старшыня праўлення фонда «Свабодная прэса для Ўсходняй Еўропы»
    • «Што мы не бачым праз медыясегментацыю? Палітычныя сегменты беларускага грамадства». Максім Кудэевіч — кіраўнік сацыялагічнага падраздзялення iSANS

    Мадэратар: Генадзь Коршунаў

    Дэталі і рэгістрацыя

    Дата і час: 30 лістапада 2026 года, 19:00—21:00 (па Мінску) / 17:00–19:00 (CET)
    Фармат: анлайн

    Для атрымання спасылкі на падключэнне неабходна зарэгістравацца, напісаўшы на адрас ana@tsikhanouskaya.org.

    Мерапрыемствы